Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Надазаля́ць ’надакучаць’ (бяроз., КЭС), укр. надозоля́ти ’даймаць, дапякаць’, рус. надозоля́ть ’рабіць на зло, дапякаць’, надзолять ’тс’: сердце надзоля́ть (= сердце надрывать) (СРНГ). Гл. назаля́ць.

Надаку́чыць ’надаесці’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), надоку́чыць ’тс’ (ТС), надакушны ’надаедлівы’ (Мат. Гом.), надакучлівы ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. надокучати, рус. надокука ’тое, чым дакучаюць’, надокушить ’надаесці’. Прыставачнае ўтварэнне, параўн. дакука, якое Насовіч тлумачыць як ’турботы з боку наведвальнікаў ці прасіцеляў’, дакуча́ць ’турбаваць просьбамі ці напамінкам пра што-н.’ (Нас.), што звязваюць з *kukati, гл. кукаць, кукаваць ’кукаваць’ і ’знаходзіцца ў прыгнечаным стане, у чаканні чаго-н.’: Я даўно тут кукую (= не магу адлучыцца, прымушаны знаходзіцца на месцы) (Фасмер, 2, 403; БЕР З, 87), або з *kučiti гукапераймальнага характару (Слаўскі, 3, 314–315).

На́далаба ’вузкая планка, што набіваецца на капылы паверх вязоў’ (маст., Шатал.). Гл. надаўб.

Надалізоный ’надакучлівы, назойлівы’ (браг., З нар. сл.), надалызоны, надалызлівы ’дакучны’ (лоеў., Ян.), параўн. рус. надалызня, надольізня ’пра надаедлівага, неадчэпнага чалавека’, надалызить, надолызить ’абрыднуць, надаесці’, нада‑ льізть ’тс’. Няясна, магчыма, з метатэзай складоў ад надаза‑ лкць ’надакучаць’ або ад тальізаць ’тузаць, тармасіць, біць’ з азванчэннем т у інтэрвакальным становішчы; у карысць апошняга сведчаць таксама фанетычныя прыкметы (формы з ‑da‑, паралельныя да форм з ‑до‑, якія фіксуюцца ў паўночнарускіх гаворках) і зыходная семантыка, характэрная для рада дзеясловаў са значэннем ’надаядаць, надакучаць’, параўн. пададзець.

Надалончыць ’залатаць (рукавіцы)’ (Сцяшк. Сл.), рус. надолднить ’залатаць звернуты да далоні бок рукавіцы’, укр. надолбнчити ’тс’, на́долонка ’нашыўка са скуры ці сукна на ўсю далонь, каб не праціраліся рукавіцы’. Да далонь (гл.).

Надалу́жыць Зэканоміць, нагнаць час’ (Сцяц.), ’пажыць добра’ (Сцяшк. Сл.), надалу́жваць ’дабаўляць’ (лях., Сл. ПЗБ), надолу́жыць ’надбавіць, задаволіць патрэбу’, надолу́жваць ’надбаўляць, дапамагаць пакрыць нястачу’ (ТС), параўн.: ja swaje nadałużu (= пакрыю, адраблю, вярну) (Пятк. 2, 192), укр. надолужити ’нагнаць, навярстаць, пакрыць, кампенсаваць, дапоўніць’, ’насаліць; надаесці’, магчыма, сюды і рус. надалуга ’гультайка’. Відаць, корань той жа, што і ў прыметніку недалугі, недалужны ’слабы, хворы’, што суадносіцца (запазычаны?) з польск. niedołężny ’тс’, dolę g а ’сіла, моц; дастатак, запас’ (варыянт dolęka звязваюць з łączyć ’лучыць’, Брукнер, 360); тады першаснае значэнне дзеяслова ’прыдбаць сілу, дастатак’. Згодна з Махэкамг (393), усе славянскія формы (чэш. nedoluźny, польск. niedołężny, укр. недалуга, рус. недолугий) даюць падставу рэканструяваць прасл. *nedolężbriъ і дзеяслоў *nedolęgati з асновай ‑lęg‑, роднаснай ням. langen ’быць дастатковым’, што большасцю даследчыкаў лічыцца праблематычным. Найбольш блізкімі фармальна да разглядаемых усходнеславянскіх слоў з’яўляюцца славен. nadlegovati ’надаядаць, дакучаць’, nadloga ’бяда’, nadlega ’цяжкасць, прыкрасць’, на якія, на думку Бязлая, паўплывала народнаэтымалагічнае збліжэнне з *lęgti, lęźiti (Бязлай, 2, 211), чым, відаць, і тлумачыцца іх семантыка, супадаючая з усходнеславянскай толькі часткова.

*Надамахі́, надомохі ’мудрагеліста, алегарычна’ (ТС). Гл. намах ί.

Надаража́цца ’здзекавацца’ (Бяльк.), ’рабіць наперакор, на злосць; дражніцца, кпіць’ (жлоб., Жыв. сл.), надражиццаганьбаваць, здзекавацца, рабіць прыкрасць’ (Нас.), надари‑ жывацца ’дражніцца з кім-н., злаваць каго-н.’ (міёр., Нар. сл.), надаражацца ’зрабіць што-небудзь назло’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надориживаться ’фанабэрыцца, выхваляцца чым-небудзь’, надражнАться ’насміхацца’. Калі прыняць за зыходную форму са слоўніка Насовіча, найбольш верагодна да дражніць (гл.), якое можа выступаць у рускіх гаворках у форме дражить, драживать (СРНГ), тады іншыя формы ўзніклі шляхам устаўкі галоснага перад р (другаснае поўнагалоссе?).

Надары́цца ’выдацца, трапіцца’ (ТСБМ). Запазычана з польск. nadarzyć się ’тс’, пра што сведчыць адсутнасць слова ў народных гаворках, ізаляваны характар у лексіконе літаратурнай мовы (гл., аднак, зда́рыцца, якое па тых жа меркаваннях таксама можа быць аднесена да запазычання), а таксама месца націску ў слове.

На́дась ’нядаўна, на днях’ (Нас., Бяльк.; калінк., З нар. сл.). Гл. анагдысь, нагды.