Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ро́шчына, рашчы́на, рошчы́на, рошчэ́на ’рошчына для хлеба, негустое цеста на дрожджах або з закваскай, якое пасля замешваюць’, ’цэментны, будаўнічы раствор’ (ТСБМ, Сержп., Рам. 8, ТС; ЛА, 4; Сл. Брэс., Байк. і Некр.), ’маладое цеста’ (Сцяшк.), ’кулага (страва)’ (Сл. Брэс.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Да расчыняць (< прасл. *orz‑činjati < *činiti > бел. чыні́ць (гл.).

Ро́шшыўка ’карункі ў навалачках’ (навагр., Нар. сл.). Ад расшываць (гл.) як вышыўка < вышываць.

Ро́шына ’крошка’: да абеду нават рошыны ня было ў роця (навагр., Нар. словатв.). Утварэнне з суф. адзінкавасці ‑ін‑а ад крош‑к‑а як дзярніна ’кавалак дзёрну’, вераўчына ’кавалак вяроўкі’, дзе ў якасці ўтваральнага выступае рэчыўны назоўнік, які абазначае цэласную масу, што можа распадацца на асобныя кавалкі. Страта пачатковага к‑, магчыма, пад уплывам раса́, параўн. расінкі ў роце не было. Гл. крошка.

Ртуць ’хімічны элемент, вадкі цяжкі метал’ (ТСБМ), народная назва — жыво́е серабро́ (Ласт.). Рус., укр. ртуть, чэш. rtuť, славац. ortuť, польск. rtęć. Стараж.-рус. рътуть (Сразн., 3, 206) — разглядаецца як праславянскі дзеепрыметнік цяперашняга часу незалежнага стану *rьtǫtь (як могуть, словуть), звязаны з літ. rìsti, 1 ас. адз. л. ristù ’каціць, качаць’, лат. rist, 1 ас. адз. л. ritu ’каціць, каціцца’, а таксама літ. riēsti ’гнуць; скручваць; скурчваць; згортваць’, rietė́ti ’каціцца’, лат. riest ’адпадаць, аддзяляцца’, што ўзыходзяць, магчыма, да і.-е. *ret(h)‑ ’бегчы, каціцца’ (Фасмер, 3, 509; Чарных, 2, 124–125). Паводле больш ранняй версіі Міклашыча (285) якая, аднак, сутыкаецца з цяжкасцямі ў фанетычных адносінах, назва элемента паходзіць з араб. `utārid ’ртуць’ пры пасрэдніцтве тур. utaryd ’тс’. Першапачаткова араб. `utārid — назва планеты Меркурый, якая перайшла на хімічны элемент дзякуючы яго “лятучасці”, рухомасці. Параўн. франц. mercure, іт., ісп. mercurio, англ. mercury ’ртуць’. Назва планеты — паводле імені старажытнага рымскага бога гандлю і абаронцы вандроўнікаў Меркурыя — Mercurius (Чарных, 2, 124–125).

Руб ’вузкі край або вузкі бок якога-небудзь прадмета’ (ТСБМ), ’кант, брыж, край’, ’зарубка, выступ’, ’шво, рубец’ (ТС), рубова́ты ’зубчаты, з выступамі’ (ТС), ст.-бел. рубъ ’абрывак тканіны’, ’хустка’, ’вопратка’, ’рыззё’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. руб ’рубец’, рус. дыял. руб ’грубае адзенне, лахманы’, польск. rąb ’рубец’, ręby ’кант, край, левы бок тканіны’, в.-луж. rub ’удар; кавалак палатна; палатняная хустка’, в.-луж., н.-луж. rub ’грубая тканіна, саван, адзенне’, чэш. rub ’адваротны, левы бок’, славен. rȏb ’тс’, серб.-харв. ру̑б ’край; кант; рубец (на сукенцы)’, балг. ръб ’рубец (на вопратцы)’. Стараж.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны’. Прасл. *rǫbъ, як і *rǫbiti ’сячы’, з і.-е. *remb‑/*romb‑/*romb‑ ’сячы; рабіць зарубку, насечку, рубец, шрам’. Роднаснае да літ. rum̃bas ’рубец, шрам’, лат. rùobs ’зарубка, насечка’ (Фасмер, 3, 510; Глухак, 532; Брукнер, 455; Чарных, 2, 125). Далей збліжаюць са ст.-в.-ням. rant(t) ’край шчыта’, ст.-ісл. rond ’край, рабро, край шчыта’, с.-в.-ням. ranft ’рамка, край’ (Траўтман, 236; Мюленбах-Эндзелін, 3, 557; Торп, 339; Фасмер, 3, 510).

Руба́ка ’адважны чалавек, які выдатна валодае халоднай зброяй’ (ТСБМ), ’хто робіць сходу, не задумваючыся’ (Нас.). Аддзеяслоўны нульсуфіксальны назоўнік ад рубаць, рубацца (гл.) як заступа ’абаронца’, балака, пралаза і інш. У першым значэнні, магчыма, русізм, параўн. руба́ч ’тс’ (Некр. і Байк.).

Ру́бам ’вертыкальна, вузкім бокам або краем уверх’ (ТСБМ), ру́бом ’горда, з пыхай’: багаты рубом ходзіць (Сержп. Прык.). Гл. руб.

Руба́нак ’сталярны інструмент з лязом для стругання драўніны’ (ТСБМ, Шат.). Укр., рус. руба́нок ’тс’. З н.-ням. rûbank, нова-в.-ням. Raubank ’вялікі рубанак’, ням. Rauhbank ’рубанак’ (Фасмер, 3, 510, Чарных, 2, 326). Позняе запазычанне з рускай мовы, народнае гэ́бель (гл.).

Ру́банец ’гатунак моцнага самасаду’, ру́банка ’гатунак прывазнога тытуню’ (ТС). Ад рубаць ’сячы’ < *rǫbati ’тс’ (гл. руб). Параўн. ляжанец ’абложная зямля’, перебіранец ’від посцілкі’; нюханка ’від табакі’, сечанка ’сечка’.

Рубасе́к ’вырубка’ (Сл. рэг. лекс.). Слова з дзвюх блізказначных асноў ‑руб‑ < рубаць ’сячы’ (гл. руб) і сек‑ < секчы (гл.) са злучальным галосным ‑а‑, параўн. у песні: Сталі явар сеч — рубаць.