Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Пруто́к, пруто́к ’абрус’ (драг., ДАБМ, камент., 929). Да *порто́к < порт, парцяны (гл.).

Прутэ́ ’дыван, вытканы з самаробных нітак’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відавочна, з *портэ́, параўн. палес. пуртяны́ ’з порту’ (Уладз.) у выніку перастаноўкі гукаў. Далей гл. порт.

Прутэ́сія ’іконы, якія насілі ў час царкоўнай працэсіі’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. пратэсія.

Прухні́ца ’зморшчкі’ (гродз., Сл. ПЗБ), ’перагной’ (Скарбы). З польск. próchnica ’перагной, гумус’.

Прухно́ ’парахня’ (іўеў., гродз., Сл. ПЗБ). З польск. próchno ’тс’ (Мацкевіч, тамсама, 4, 120). Сюды ж пру́хнуць ’гніць’ (Нас.) < польск. próchnieć ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90; Цвяткоў, Запіскі, 1, 56), а таксама пру́хлы ’трухлы, спарахнелы, сатлелы’ (Нас., Гарэц.), прухня́вы ’гнілы, сатлелы’ (Нас.), якія маглі быць запазычаны або ўтвораны на беларускай глебе.

Пруце́нь ’рыбалоўная лавушка з дубцоў’ (полац., Нар. сл.), пру́тніца ’тс’ (віц., Нар. лекс.). Да прут (гл.).

Пру́цы ’забалочаная мясціна’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з польск. pręcie ’галлё’, г. зн. ’месца, дзе расце хмызняк’ па распаўсюджанай мадэлі назваў балот па прызнаку расліннасці; гл. аб гэтым Талстой, Геогр., 164 і наст. У гэтым выпадку слова было адаптавала паводле мн. л. м. р.

Пруцяне́ць ’станавіцца нягнуткім, нерухомым; карчанець’ (ТСБМ). Гл. апруцянець.

Пруця́нка ’кошык з прутоў’ (Касп.). Дэрыват ад прым. пруця́ны < прут.

*Пру́чацца, пру́чатысь ’намагацца, сіліцца’ (Клім.), пру́чатіся ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), пру́чаті ’падымаць што-небудзь цяжкае’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пруча́тися ’ўпірацца, натурыцца, супраціўляцца’, пручну́тися ’ірвануцца, кінуцца’, чэш. дыял. vypručiť (‑čať, ‑čovať) ’прагінацца, каробіцца (аб сценах дому, дошчачках бочкі)’, ’ганарыцца’, (vy)prúčat sa ’ганарліва прагінацца назад’, славац. pručiť ’выгінаць, згінаць’. Прасл. *pručiti ’надзімацца, выгінацца, намагацца’, ’працівіцца’ < прасл. *pruk‑ працягвае і.-е. аснову *(s)preuk‑ (Варбат, Этимология–1975, 31). Борысь (Зб. Русэку, 41–44) далучае сюды харв. чакаўск. пру̏čit ’марнатравіць, раскідваць (грошы)’ і выводзіць першаснае значэнне прасл. *pručiti ’прымушаць рассыпацца, разлятацца, растрэсквацца’, суадноснага з ітэратывам *pručati.