Прухно́ ’парахня’ (іўеў., гродз., Сл. ПЗБ). З польск. próchno ’тс’ (Мацкевіч, тамсама, 4, 120). Сюды ж пру́хнуць ’гніць’ (Нас.) < польск. próchnieć ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90; Цвяткоў, Запіскі, 1, 56), а таксама пру́хлы ’трухлы, спарахнелы, сатлелы’ (Нас., Гарэц.), прухня́вы ’гнілы, сатлелы’ (Нас.), якія маглі быць запазычаны або ўтвораны на беларускай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)