Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

Суму́д ’гермафрадыт’ (Ласт.). Відаць, да муды (гл.), параўн. сінонім абаму́д ’тс’ (Ласт.) з няяснай першай часткай, што адпавядае су- са значэннем сумеснасці (тады аба‑ з абодва, абое?).

Тыршкля́ ‘трашчотка’ (Ласт.). Відавочна, гукапераймальнага паходжання, сюды ж і тырсчэ́ць ‘тарахцець’ (Ласт.) з узмацняльнымі нарашчэннямі ‑с‑/‑ш‑, ‑к‑, параўн. тыркацець (гл.), укр. ти́ркати ‘трашчаць’, польск. дыял. tyrkawka ‘трашчотка’.

Рада́нь ’раўніна’ (Ласт.). Гл. раўдань.

Сля́мга (сьля́мга) ‘мачта’ (Ласт.). Няясна.

Струме́ль ‘насякомае багамол’ (Ласт.). Няясна.

Тало́шыцца ’мітусіцца, кідацца’ (Ласт.). Няясна.

Скрыло́ ‘крыло’ (Ласт., Сл. ПЗБ, Стан.), скры́льлі ‘крылы’ (Ласт.), скры́лы ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скры́лья ‘крылле’ (там жа). Варыянт з рухомым s‑ ад *skridlo/*kridlo (гл. ЭССЯ, 12, 153). Гл. крыло.

Сро́гі ‘строгі; суровы’ (Ласт.). Гл. строгі.

Сі́ўка, се́ўка ‘ржанка’ (Ласт.). Гл. сявец.

Талачня́ ’цісканіна, таўкатня’ (Ласт.). Гл. наступнае слова.