Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пля́цка ’удар па целу плоскім прадметам, які суправаджаецца асаблівым гукам’ (Нік. Очерки; Нас.). Параўн. польск. placka ’скураны кружок на палцы, прызначаны для забівання мух’, якое (паводле Банькоўскага, 2, 595) увёў А. Міцкевіч замест раска < pacnąć ’ляснуць’ < чэш. plácnout ’ляпнуць, пляснуць, шлёпнуць’. Відаць, гукапераймальнае. Параўн. пля́цкаць ’чвакаць, чмякаць разжаванай ежай’ (полац., Нар. лекс.).

Пляцо́ ’карніз, гзымс на коміне печы’ (гарад., ЛА, 4). Да плячо (гл.). Аб мене ч > ц у паўн.-бел. і наўгародскіх гаворках гл. Карскі (1, 388–389).⇉’.

Пляцоўка ’роўнае месца на зямлі’ (ТСБМ). Паводле Германовіча (Аб нек. асабл., 13), памянш. да пляц ’участак’ (гл.). Пляцоўка ’роўнае месца паміж двума лесвічнымі маршамі’ (ТСБМ) — калька з рус. площадка ’тс’.

Пляць ’пяць’ (Чуд.). У выніку ’другаснага” Г-эпентэтыкум з паяць, у якім nu‑ замест [п?]. Параўн. у той жа гаворцы: спаяць ’спяць’, кпляі}ь ’кпяць, жартуюць’ (тамсама).

Пля́цьма ’пляма’ (Касп.; ушац., Жыв. сл.). З пляшкі (гл.). Мена ‑и‑ > -//Ч як (адваротная з’ява) ‑д:г‑ > ‑и‑: малодзыіы > малайцы ^ рабыні > райцы (Карскі, 1, 35 I).

Пляця́н (плешкі) ’агароджа з тонкіх кійкоў, пераплётных вертыкальна паміж жэрдкамі’ (кіраў., ЛА, 4). Да плесці (гл.). Суфікс ‑ан узыходзіць, відаць, да прасл. *‑enь.

Пляця́нік ’вялікі кош’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ’ез’ (шчуч., Сл. ПЗБ), плётянык ’пастаўнік’ (іван., ДАБМ, камент., 784). Утворана шляхам семантычнай кандэнсацыі са словазлучэнняў з прыметнікам плецены. Да плесці (гл.).

Плячо, плечо́, плечэ́, плічо́, плычэ́, плечко́, плы́чко, плячу́к, пляча́к, пле́чухна, пле́чы, плэ́чэ, плэ́чы ’частка тулава ад шыі да рукі’, ’частка рукі да локцевага сустава’, лудз. ’частка тулава каня вакол шыі’; плечы ’спіна’, ’лапаткі’, ’верхняя частка спіны’, ’задняя частка вопраткі паміж двума рукавамі’, ’падкладка ў кашулі’, ’ватныя плечыкі ў вопратцы’, ’пройма рукава’ (ТСБМ; Нас.; Бес.; Шат.; Сл. ПЗБ; ашм., Стан., Бяльк., Сцяц.; Сцяшк. Сл.; Сцяшк. МГ; ТС; Клім.; З нар. сл.; Ян.), сюды ж плячкі́ плечы’ (латг., Нар. сл.), навагр. плячу́к ’шво на плячы’; (тамсама); пле́чы ’тарэц, зад’ (ТС), пле́чыкі ’спінка ў ложку’ (бых., ЛА, 4), плэчувы́й стовб ’шула’ (драг., Нар. лекс.), плячны́й ’прызначаны на плечы’ (чэрык., Мат. Гом.), плячы́сты (ашм., Стан.), плячэ́ць ’раздавацца ў плячах’ (Нар. Гом.). Укр. плече́ ’плячо’, ’шула’; рус. плечо, дыял. плеча́ ’плячо’, ’пярэдняя чвэрць тушы барана, цяляці’; пле́чко ’частка рукі ад пляча да локця’, стараж.-рус. плече; польск. plec, plecy ’спіна’, ’спінка ў вопратцы’, plece ’лапатка’; палаб. plicě; н.-луж. placo ’шынка’, ’сцягняк’, в.-луж. pleco ’тс’, чэш. plec, plece, мар. дыял. pľeco, славац. plece ’плячо’, славен. pléče, серб.-харв. пле̏ће, макед. пле́ки, балг. плещи́, пле́щи, ст.-слав. плеште ’плячо’, плешти ’спіна’, перан. ’крылы’. Прасл. *pletʼe (Бязлай, 3, 52; Махэк₂, 457), *pletje (Банькоўскі, 2, 602; БЕР, 5, 351; Борысь, Czak. stud., 64); калі ж улічыць рус. пле́ко ’плячо’, белоплёкий ’белакрылы’, подоплёка ’падкладка’, зыходнай формай можна было б лічыць *plekti̯‑ і параўноўваць з лат. plęcs ’плячо’, літ. plókščias ’плоскі’, ст.-грэч. πλάξ, Р. скл. πλακός ’горная раўніна’, ст.-ісл. flá ’ўступ стромай скалы’, лац. placidus ’роўны’ (Фасмер, 3, 281), а таксама з ірл. leithe ’лапатка’, літ. plė̃sti ’рассцілаць’, platùs ’шырокі’. Гл. таксама Міклашыч (250). Фрэнкель (581 і 606), Траўтман (225), Голуб-Копечны (227).

Плячу́к ’плячо, плечавы сустаў’ (чэрв., мін., лях., Сл. ПЗБ). Перааформленае пад уплывам прадуктыўнага на балтыйска-славянскім памежжы суфікса ‑чук‑ зыходнае плячо (гл.) або пляча́к ’плечавы сустаў; пройма рукава’ (Сл. ПЗБ), магчыма, у выніку выцяснення формы н. р., адсутнай у балтыйскіх мовах.

Плячы́ца, плечыца ’сустаў у плячы’ (ТС), ’месца стыку пярэдняй і задняй частак вопраткі’ (Сцяшк. МГ). У выніку кантамінацыі лексем плячо і ключыца. Аналагічна ўкр. плечиці ’плечы’.