Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Пітво́ ’(хмельны) напітак; тое, што п’юць’ (Касп.; Бяльк.; шуміл., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеепрыметніка пі́т‑ы < піць (гл.), як шыт‑во ад шы́т‑ы; у піцьво ’напітак’, мьцьво ’бялізна’ адваротнае чаргаванне цʼ/т (Сцяцко, Афікс. наз., 34) другаснае. Суфікс ‑в‑о, як у ст.-рус. питво ’піва, брага і іншыя хмельныя напіткі’, ці прасл. *pi‑v‑o ’тое, што п’юць’.

Пі́тка ’пітво’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Да піць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑к‑a з ускладненнем асновы на ‑пі‑ (як і ў утварэннях ад біць — біток бітка. але мыйка, дуйка). Відаць, з польск. pitka, параўн. фразеалагічную адзінку do pitki і do bitki ’хлапец хоць куды’, аналагічна польск. pijatyka і bijatyka, а таксама ўкр. питки ’выпіўка, гулянка’.

Пітлюраваць ’вырываць пні’ ў сказе: ідзі пітлюруй пакрапі (Касп.) — у выніку кантамінацыі лексем поцераб і траля‑ eaifb (гл.).

Пітні́к, пятніца ’той, хто п’е’ (Юрч. СНЛ), рэгіянальнае ўтварэнне ад піць (гл.), як рэзнік, жатнік ’жнец’, лётнік ’лётчык’.

Пітны́ ’прыгодны для піцця’ (ТСБМ), укр. питни́й, польск. pitny, чэш., славац. pitný, славен. píten, прасл. *pitьnъjь, утворанае ад *piti ’піць’ пры дапамозе суф. ‑ьnъ‑ (< і.-е. ‑ĭnŏ), першапачаткова з герундыўным значэннем ’тое, што належыць, трэба піць’, параўн. аналагічнае літ. im̃tinas ’тое, што трэба ўзяць’; магчыма, сюды ж ад’ектыўны ст.-грэч. суфікс ‑σιμός < ‑timos і балт. ‑tinos (Трубачоў, Праспект, 72–73).

Піто́к ’пітушчы чалавек, што любіць і можа добра выпіць’ (ТСБМ, Бяльк.). Да піць (гл.).

Пітомы 1 ’тоўсты, празмерны, насычаны’ (Булг.). Дзеепрыметнік залежнага стану цяп. часу ад піта́ць (гл.), ст.-бел. питомъ < *pitati ’карміць, гадаваць, выхоўваць’. Да нітавацца (гл.).

Пітомы 2, у словазлучэнні пітома горла ’стрававод’ (Сл. ПЗБ) — ’горла, праз якое падаецца страва, корм’. Гл. папярэдняе слова.

Пі́тра ’малькі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна.

Піту́ля, піту́лька ’лямпа-каганец’ (мазыр., Мат. Гом.; ТС). Магчыма, з польск. pilula, ’pudendum muliebre’ ці з пятля (гл.).

Піту́н 1 ’піток; п’яніца’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэп лекс.), ’той, хто п’е алкагольнае пітво’ (Варл.). Да піць (гл.). Суф. ‑ун з экспрэсным значэннем ’схільнасць да адпаведнага дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 68).

Піту́н 2 ’тытунь’ (смарг., Сл. ПЗБ). У выніку распадабення т — m > п — т. Да тытунь (гл.).