Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пахлёбка ’рэдкая страва, поліўка’ (Сцяшк.; лях., Сл. ПЗБ). Утворана ад гукапераймальнага дзеяслова хлёбаць, хлябтаць (гл.) < прасл. xlebati/xlepati, параўн. польск., chłapać ’быць скнарай’, чэш. chlapali ’тс’, славен. hlápati ’праглынуць’, серб.-харв. хла̏пити, хла̏пнути ’схапіць’ (Міклашыч, 87; Патабня, 4, 204; Бернекер, 1, 387).

*Пахлудава́ць, похлудовиць ’адлупцаваць (кіем)’ (ТС). Да па‑ і хлуд ’палка, жардзіна, дубіна, галіна’ (гл.). Другую частку ‑хлудаваць можна супаставіць з калькай ‑дубасіць (аддубисіць).

Пахлы́скаць ’паесці’ (віл., Сл. ПЗБ), пахлястиць ’пахлябтаў’ (Ян.), хлыстаты ’хлябтаць, піць’ (Клім.), лиыснуты ’глынуць’ (драг., Сл. ПЗБ). Да прасл. xlystati/xlyskati, параўн. укр. хлистати ’хлябтаць, піць’, ппольск. chlystać ’тс’, славен. hllstati ’хапаць ротам’ (Трубачоў, Эт. сл., 8, 42) — якія з’яўляюцца гукаперайманнямі.

Пахлю́стаць ’памыць (грыбы)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да па‑ (< прасл. po·) і прасл. xlʼustati — гукапераймальнага дзеяслова (Трубачоў, Эт. сл., 8, 35). Параўн. бел. швянч. хлюшчзць ’моцна цячы (пра воду)’, рус. пск., цвяр. хлюстать ’(пра дождж) моцна біць у войны’, славінск. xlüstac ’ліцца, цячы з шумам’, польск. chlustać ’біць струменем’, н.-луж. hluskaś, в.-луж. khluskać ’ліцца з плёскатам’ і інш. Гл. таксама Слаўскі, 1, 67; Фасмер, 3, 248.

Пахме́лкі ’частаванне пасля хрэсьбін’ (чач., Мат. Гом.), по́хмелкі ’другі дзень хрэсьбін’ (Ян.). Рэгіяналізм. Адназоўнікавае ўтварэнне з суф. ‑к‑i (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 243) і прыстаўкай па‑. Да па‑ і хме́лле < хмель (гл.).

Па́хму́рны, похму́рны ’хмарны’, ’хмурны’, ’з хваравітым выглядам’ (Касп., ТС, Сл. ПЗБ), чач. по́хмарны ’сумны, маркотны’ (Мат. Гом.), пахма́рна ’пахмурна’ (Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), па́хмурак, похмарак, по́хмарок ’хмарка, воблака (летам у добрую пагоду)’ (ТС; лельч., Мат. Гом.), пахма́рваць ’зацягваць хмарамі’ (ТС, Ян.; светлаг., Мат. Гом.). Укр. похмари́ти, похмари́ти(ся), похмарі́ти, по́хмарний, по́хмарно ’тс’; рус. похму́ра (пск., цвяр.) ’суровае надвор’е’, похму́рый (пск.) ’хмурны (дзень)’ (пск., цвяр.), ’шэры’ (кузбаск., бран., арл.), хма́рый ’тс’. Польск. pochmurny, pochmury, pochmarny, pochmurowaty, в.-луж. pochmurjeny ’тс’, pochmurić ’зацямніць, пахмурнець’, н.-луж. pochmuriś ’тс’, pochmurny, чэш. pochmurný, ходск. pošmourný ’пакрыты хмарамі’. Паўн.-прасл. (po‑)xmurьnъjь, (po‑)xmarьnъjь. Да хма́ра, хму́ра (гл.).

Пахмыз ’зараслі, хмыз’ (Федар. 7). Рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і хмыз, для якога Трубачоў (Эт. сл., 8, 45) выводзіць прасл. хтухъ (бел. смарг. хмызнік, укр. хмиз, рус. хмыз ’дробны кустарнік, параснік’, бран. хмыс, хмыза ’дробны дождж’), роднаснае да smyzb < і.-е. *smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ‑(ням. Schmauch ’густы дым’, англ. smoke ’дым’).

Пахмы́ла, пахмылішча ’пануры чалавек’, ’які не размаўляе’ (астрав., Сл. ПЗБ). Да па‑ (< прасл. po‑) і хмяліць (гл.) < прасл. xmyliti () (Трубачоў, Эт. сл., 8, 45).

Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр. пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг. ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).

Пахо́віны ’пахаванне’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Калька з рус. похороны ’тс’ (хорони́ть = хава́ць).