◎ Наспары́ць ’нарасці ў вялікай колькасці’ (полац., Нар. лекс.), ’іназбірацца’ (міёр., Нар. сл.). Да спор ’прыбытак, нарашчэнне’ (гл.).
◎ Наспасобіць ’прыдбаць, назапасіць’ (жлоб., Жыв. сл.), ’назапасіць у патрэбнай колькасці’ (Нас.). Гл. спасобіць.
◎ Наспаты́чку ’насустрач’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да спаткаць ’сустрэць’ хутчэй за ўсё па прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі, характэрнай для прыслоўяў, параўн. нараспашку, навыцяжку і пад., паколькі цяжка дапусціць прамежкавую ступень у выглядзе назоўніка спатычка ’спатканне’, хаця тэарэтычна яна здаецца натуральнай.
◎ Наспа́шкі ’ў здольшчыне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да пахиць ’рабіць, працаваць (звычайна на полі)’; для прыслоўя зыходным мог быць назоўнік тыпу *спашкі ’ўраджай, г. зн. ’тое, што атрымана ў выніку сумеснай працы і што дзеліцца паміж кампаньёнамі’.
Наспе́ць ’наступіць’ (Яруш.). Да спець (гл.), параўн. прыспе́ць ’надысці’, паспе́ць ’укласціся ў час’ і інш.
◎ Наспі́чнік ’дэталь у коле воза (рэхва, якая набіваецца на калодку каля спіц)’ (ТС), наспішнікі мн. ’тс’ (Маслен.). Да спіца ’дэталь у коле’ (гл.); паколькі рэхва набівалася не на спіцы, а на калодку, у якую яны ўстаўляюцца, застаецца няяснай зыходная прыназоўнікавая канструкцыя, на базе якой мог утварыцца тэрмін, параўн., аднак, заспічнікі ’тс’ (Маслен.), дзе матывацыя больш празрыстая; субстытуцыя прыназоўніка — прыстаўкі магла адбыцца пад уплывам дзеяслова набіваць ’насаджваць’, хаця тэарэтычна яна здаецца натуральнай.
◎ Наспод ’навыварат’ (Бяльк.). Да спод ’ніжняя частка чаго-небудзь; унутраная частка адзення’.
◎ Настабу́рчаны ’непрыгладжаны, непаслухмяны (адносна валасоў)’ (ваўк., Сцяшк. МГ), настабу́рчыцца ’натапырыцца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. стабарчи ’старчма, старчаком’.
◎ Наста́лак (пасталоў ’сякера для кляпання кос’ (драг., Жыв. сл., Клім.). Ад настиліць ’наварыць сталлю’ (Бяльк.), настилюваты ’пакрываць сталлю’ (драг., Жыв. сл.), настальваць ’наводзіць што-небудзь жалезнае сталлю’ (Нас.), да сталь (гл.); настиліць ’набіць’ (Бяльк.) узнікла на базе папярэдняга значэння, параўн. настиліць зубы ’ўдарыць па зубах’ (Грыг.), настиліваць ’перан. рабіць ударамі сіне-барвовыя знакі’: пакалываць, насталиць кому носъ, вочы (Нас.), з далейшым развіццём семантыкі параўн. насталіць нос ’паставіць у няёмкае становішча’, насталіць (каго-небудзь) ’падгаварыць, сагітаваць’ (Растарг.).
◎ Настаноўнік ’нейкая лясная лекавая расліна’ (ТС). Да пастанаўляць (настоноўляць) ’настаўляць’, настивіць ’паставіць’ (ТС), у канкрэтным значэнні ’паставіць на месца’, параўн. ілюстрацыю да назвы расліны: Ек подорвёцца человек, то вон помогав, г. зн. вяртае да нармальнага стану. Гл. настиўнік.