Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мана́шка ’начны матыль з чорнымі палосамі і плямамі на крылах і брушку, Lymantria monacha’ (ТСБМ), рус. мона́шенка, польск. mniszka ’тс’. З лац. назвы і паводле падабенства колеру.

Манга́л ’жароўня’ (РБС). З польск. mangał або з рус. манга́л ’тс’, якія з крым.-тат., азерб., туркм. maηgal < араб. manḳal ’пераносная печка’ (Заянчкоўскі, PF, 18 (1964), 169; Фасмер, 2, 567).

Мандалі́на ’музычны шчыпковы інструмент з чатырма парамі струн’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 84), запазычана з рус. мовы, якое з ням. Mandoline ці франц. mandoline < італ. mandolina. Апошняе з’яўляецца дэмінутывам да mandola ’мандаліна-альт’ (Фасмер, 2, 568) < ст.-італ. mandora < лац. pandūra ’трохструнны музычны інструмент’ (Голуб-Ліер, 301). Варш. сл. (2, 871) польск. mandolina (з якога магло быць запазычана і бел. слова) выводзіць з mando(r)la ’міндаль’ — паводле падабенства да яго быў названы музычны інструмент.

Мандары́н ’вечназялёнае дрэва Citrus unshiu і плады з яго’ (ТСБМ). З рус. мандари́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 73), якое з франц. mandarine, англ. mandarin orange, ісп. mandarina. Апошнія ад Mandaro — мясцовая назва вострава Маўрыкій (Махэк₂, 350; Голуб-Ліер, 301; Фасмер, 2, 567–568).

Мандарэння ’красоўка, Atropa Belladonna L.’ (палес., Нар. лекс.). Няясна. Магчыма, скажоная форма з мандрагора (параўн. ст.-бел. мандрагоръ, мандрагора, якое са ст.-польск. mandragorа < лац. mandragora < ст.-грэч. μανδραγόρας ’расліна Atropa mandragora’ (Булыка, Лекс. запазыч., 148).

Манда́т ’паўнамоцтвы’, ст.-бел. мандатъ (мондатъ) ’каралеўскі ўказ’, ’выклік на суд’ (XIV ст.) запазычана са ст.-польск. mandat, якое з лац. mandātum ’даручэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 57; Жураўскі–Крамко, Зб. Крапіве, 142).

Мандзэрыць ’вымантачваць’, мандзэрынне ’выпрошванне’, мандзэршчык, мандзэрнік, мандзэрка ’проська, папрашайка’ (Нас.), рус. варон. мандрыка ’надаедлівы чалавек’, з польск. mandyrzyć ’бурчаць, маркоціць галаву другім, гаварыць ні тое, ні сее’ і mantyczyć ’тс’, якое да лац. mantica ’торба жабрака’.

Мандзю́ры, міёр. мъньдзю́ры ’вочкі на бульбе’ (Нар. сл.). Відаць, з мундзі́р — параўн. бульба ў мундзірах (ТСБМ).

Мандзя́каць ’гаварыць абы-што, глупства, нязначнае’ (паўд.-усх., КЭС). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ʼак‑аць ад асновы манд‑, якую можна назіраць у анатамічным тэрміне: параўн. чэш. mandibula ’ніжняя сківіца’ < лац. mandibula ’сківіца’ < mandere ’жаваць, кусаць’.

Мандра ’бручка’ (Мікуц.). Няясна. Да мандрагора (?).