Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Нет ’няма; не’ (Сл. ПЗБ, ТС, Пятк.), ст.-бел. нѣтъ ’тс’ (Полацкая грамата 1399 г.), рус. нет ’тс’, укр. дыял. ніт ’тс’, славац. дыял. niet ’тс’, балг. дыял. нет ’не’ (Спис, на Бълг. ак. на науките. Кл. ист.-филол., кн. 8. София, 1914, 99). Зафіксаваную ў Бібліі Скарыны і ў Евангеллі Цяпінскага (1580) форму нѣтъ Карскі (2–3, 7, 260) выводзіць з ne + je + тоу (гл. не, ёсць, тут); параўн. у апошняга ў паралельных тэкстах: ст.-бел. ничого нетъ, ст.-слав. ничегожѣ есть (гл. таксама Сабалеўскі, Лекции, 249; Праабражэнскі, 1, 596; Фасмер, 3, 67); меркаванні адносна рус. і ўкр. нет/ніт: з ne‑je‑tъ (Шлякаў, РФВ, 21, 230–232) або з ně‑tu (дзе ně < něstь, Міклашыч, 3, 320; Зубаты I, 2, 410), параўн. не́ту ’няма’ (Нас.), рус. дыял. нету ’няма’; выказваецца думка, што абедзве зыходныя формы (з часціцай tъ і прыслоўем tu) былі аўтаномныя, што не выключана іх далейшае збліжэнне (ESSJ SG, 2, 483). Балг. нет ’не’ хутчэй за ўсё паралельнае да дыял. ет ’ёсць’, якое лічаць вытворным ад е ’тс’ з ‑т пад уплывам канчаткаў 3‑й ас. адз. л. дзеясловаў тыпу хо́дит, мислит і пад. (БЕР, 1, 512). Гл. таксама Львоў, РР, 1968, 3, 65.

*Неталі́віць, нытылівыты ’не ведаць, не разумець’ (Сл. Брэс.). Няясна.

Нетварэ́нна ’безліч, вельмі многа’: Уюноў там було нетворэнно (ТС). Гл. несатварэнны.

Не́тка ’бядняк’ (Нас., Касп.). Да нет (гл.), параўн.: ён у нашым сяле такі нетка, што не з чым у прут [-млын] паехаць (там жа) і рус. нетка ’пра што-небудзь адсутнае*

Не́ткуль ’неадкуль, аднекуль’ (Нас., Бяльк., Юрч.), неткуль, неткуле, неткуля ’аднекуль, знекуль’ (ТС). З не і адкуль (гл.). З сінкопай (пропускам а), пра што сведчыць апостраф у некаторых запісах, параўн. неʼткуль ’тс’ (Шат.); менш верагодна — з нет (гл.) і адкуль.

Не́тра 1 ’цяжкадаступнае месца ў багністым балоце, трушчобы’ (парыц., Янк. Мат.), ’непраходныя зараслі на балоце’ (ТС), ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (Жд. 1), не́тры ’густыя зараслі’ (Гарэц.), niétry ’niedostępne chrapy, porośnięte łozą, trzciną, olchą і wszelakim wiszem’ (Маш.), hustýje łózy, niètry, hrùzkije bałota (Пятк. 2), паводле Карскага (Труды, 479), «только полесское»; беласт. ńétra, nétra ’непраходная багна, непраходнае месца; зараслі, гушчар, непраходнае месца ў лесе’ (Лапіч, Term. geogr., 123), укр. не́тра, не́трі ’непраходныя зараслі, лес; захалусце, трушчоба’, рус. не́тря ’запаведны гай, запаведнік’ (паўдн., зах., Даль), параўн. таксама: «В Мярэчах попадаются именно те непроходимые местности, где гибнут заблудившиеся люди, и которые носят название «нетры» (смал., Максимов, Живая Россия, 3, 444). Найбольш верагодныя версіі: з не і *ter‑ (гл. церці), параўн. рус. трогать ’рухаць, кранаць’ і зафіксаванае на Беларусі значэнне ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (параўн. не́руш, не́варуш і пад.), гл. Фасмер, 3, 69; або з не і церабіць ’вырубаць, вычышчаць хмызняк, рыхтаваць участак пад поле і пад.’ з зыходным значэннем ’месца, дзе нельга церабіць лес’ або ’месца, дзе не цярэбяць лес’, гл. Талстой, Геогр., 180, а таксама Лапіч, Term. geogr., 123 (прыводзяцца формы trepeza/trebeza ’гушчар, зараслі’, да церабіць). Сумніцельна вывядзенне смал. нетра ’дрыгва’ з літ. nendré ’чарот’, параўн. Буга, 1, 412; Лаўчутэ, Балтизмы, 146, паводле Ільінскага (Працы кл. філал., 1, 235), — гэта словы роднасныя; збліжэнне апошнім (там жа) смал. не́тра з грэч. νῆτρον ’самапрадка’ адмаўляецца Фасмерам (3, 69). Гл. таксама Пятлёва, ОЛА–72, 212 (< *ne‑tьra), Гаўлава, Slavia, 40, 82. Літаратурнае нетры ’зямныя глыбіні, паклады, радовішчы’ (Гарэц., Яруш., ТСБМ) на аснове значэння ’багна’ пад уплывам рус. не́дра ’унутранасці зямлі’.

Не́тра 2 ’машкара’ (Сл. ПЗБ), ’незлічоная колькасць’ (жлоб., Нар. сл.), ’вош’ (Шатал.), нэ́тра ’напасць, неадчэпны чалавек’ (драг., Нар. лекс., З нар. сл., Сл. Брэс.). Няясна; магчыма, паралельнае да нетра 1 (з не і церці ’кранаць, чапаць’), параўн. рус. нетря ’недатыка’ (паўдн., зах., Даль). Менш верагодна з літ. netyrà ’нячысты дух (аб жывёле)’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 129). Збліжэнне Клімчука з серб.-харв. дыял. на̀трчица ’задзірака, хуліган’ (З нар. сл., 145) адхіляецца Запрудскім (Серб.-хорв.-бел. яз. соответствия. АКД, Мн., 1989, 8).

Не́труд ’вялікае непраходнае балота’ і мікратапонім Нетруд (мазыр., БММ, 38). З не і труд ’работа і інш.’ (гл.)? Параўн. нетраў.

Не́тувіч ’абадранае ці нястоўчанае зерне ў крупах’ (слаўг., Нар. сл.). Гл. нетуўч ’тс’.

Не́тусны ’непрывабны’ (Касп.). Няясна; магчыма, да нет ’няма’ (гл.), параўн. рус. раз. мтуся ’няма, не’, алан. неп/шка ’нікчэмны чалавек’. Наўрад ці з няту́с(к)ны ’няяркі’ (гл.).

Не́туўч ’неабадранае ці нястоўчанае зерне ў крупах’ (слаўг., Нар. сл.). З *не‑тоўч, да таўчы.