Лісяк дзіванна звычайная, Verbascum thapsus L.’ (маг., Кіс.). Да лісік (гл.).
Ліся́нкі ’лісіцы (грыбы)’ (добр., Мат. Гом.). Да ліс (гл.). Суфікс, як у ваўнянкі, валавянкі, лісічанкі, паганкі.
Лі́таваць ’берагчы каго-небудзь, шкадаваць’ (ТСБМ), літава́ць ’тс’ (Нас., Гарэц.), літава́цца ’літасцівіцца’ (Нас.), літоваць ’ныць, моцна балець’ (ТС), ст.-бел. литовати ’шкадаваць, берагчы’, запазычана са ст.-польск. litować ’праяўляць спачуванне, літасць’ < ст.-польск. lutować < паўн.-прасл. ljutovati ’злавацца, шалець’ < ljutъ ’люты’ (Слаўскі, 4, 305; Булыка, Лекс. запазыч., 133). Да лю́ты (гл.). Махэк₂ (337) родніць чэш. litovati ’шкадаваць’ з ням. leid.
Літава́ць ’паяць, плавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), літава́цца ’плавіцца’ (Нас.). З польск. litować, lutować ’паяць’, якое з с.-в.-ням. loeten, ням. löten < Lot ’сплаў металу’ < с.-в.-ням. lōt ’тс’ (Слаўскі, 4, 390). Сюды ж літоўшчык ’ліцейшчык, паяльшчык’ (Нас.). Неабгрунтавана Карскі (Белорусы, 1, 137), які суадносіць з літ. litúoti ’паяць’.
Літае́жлівы ’пераборлівы ў ядзе’ (маз., З нар. сл.). Да люты і есці (гл.). Параўн. таксама беласт., люб. лютае́жлівы ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Літа́нне ’малітва ў католікаў’, ’галашэнне’ (ТСБМ, Нар. Гом.). З польск. litania ’малітва з пахвалой і просьбай аб апецы’ < познелац. litanīa < с.-лац. letania, litania < ст.-грэч. λιτανεία ’просьба’ (Слаўскі, 4, 297).
Лі́тар ’адна літара’ (КЭС, лаг.), лі́тара ’пісьмовы знак алфавіта’ (ТСБМ, Гарэц., Мал.), ст.-бел. литера, литэра ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. litera ’тс’ < лац. littera ’знак пісьма’, litterae ’ліст, кнігі, літаратура, навукі’ (Слаўскі, 4, 298; Кюнэ, 72; Красней, Бел. лекс., 90; Булыка, Запазыч., 190).
Літара ’гітара’ (Растарг.). У выніку мены гʼ у йʼ (параўн. генера́л > енера́л), пасля й > л.
Літарату́ра ’сукупнасць твораў пісьменства народа’, ’від мастацтва — стварэнне вобразаў пры дапамозе мовы, слова’, ’сукупнасць друкаваных твораў адной галіны ведаў’ (ТСБМ), літэратура (Яруш.). З польск. literatura < лац. litterātūra ’пісьмовы тэкст, навука пра мову, адукацыя, навука, пісьменства’ < littera. Крукоўскі (Уплыў, 85) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.
Лі́тасць, лі́тосць ’жаль’, ’міласэрнасць’, ’чуласць, спагада’, ’добрыя, велікадушныя адносіны’, ’памілаванне, міласць’ (Гарэц., Касп., Яруш., ТСБМ; КЭС, лаг.; гродз., воран., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. мовы, дзе ў форме litość пашыраецца з XVI ст.; раней — lutość. Узыходзіць да прасл. ljutostь, якое з ljutъ ’люты, злы’. Гл. лю́ты, лі́таваць.
Літа́ўры ’ударны музычны інструмент’ (ТСБМ). З рус. литавры ’тс’, якое з с.-грэч. πολυταυρέα ’літаўры’ ў выніку гаплалогіі: ст.-рус. бить политавры > бить по литаврам > бить в литавры (Фасмер, 2, 501; Крукоўскі, Уплыў, 84). Брукнер (Die Slav. Fremdw. in Litauischen, Weimer, 1887, 23) рус. лексему выводзіць з літ. litaũras ’тс’, супраць чаго Мікала (Beitrage zur Kunde der indoger. Spr., Göttingen, 1895, 118).