◎ Лададзе́ць ’тарахцець, шмат гаварыць (аб дзіцяці) ’*(Нар. лекс.). Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск. лод^иа, лодаііа ’гаварыць, гутарыць, расказваць’, Aodaizoitta ’займаць размовай’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы анаматапеічным шляхам. Параўн. лататы, лататоніць (гл.).
Ла́дан ’пахучая смала, якая выкарыстоўваецца для абкурвання’ (ТСБМ). Укр., рус. ладан, ст.-рус. ладанъ, якое з грэч. λάδανον ’ладан’ < ст.-грэч. λήδανον, іан. λάδανον ’араматычная камедзь з куста’, λῇδος < араб. lādan (Фасмер, 2, 447; Бернекер, 1, 682). Сюды ж ладанка ’торбачка з ладанам’, ’пасудзіна, у якой спальваюць ладан’ (ТС). Параўн. лаўда́н.
◎ *Ла́дачка, лун. падонка ’складка ў спадніцы, сукенцы’ (Шатал.), ладанкі ’зборкі’ (Мат. Гом.), ладка, латка ’тс’ (капыл., Сл. паўн.-зах.). Роднаснае з рус. наўг. лады ’клёпкі ў бочцы’, астрах, ’лінія сутыку дзвюх дошак у даўжыню; паз паміж імі’, рус. лад ’клавішы’, ’папярочныя парожкі на шыйцы балалайкі, бандуры, гітары і інш.’ Да лад (гл.). У выніку кантамінацыі з лексемай складка ў лад змяніўся род і канчатак.
◎ Ла́дачкі ’таблеткі’ (Мат. Маг.). Відавочна, з аладак- кі < аладка (гл.).
Лада воўча ’вязель стракаты, Coronilla varia L.’ (Кіс.). Да ля́да 5 (гл.). Да пераходу л > лʼ параўн. віл. лаўшэнь ∼ ляўша́.
◎ Ла́ддзя (зб.) ’дранікі’. З рус. оладьи. Да аладкі (гл.).
◎ Ладдзя́ ’лодка з дошак’ (мядз., Нар. словатв.). Ст.-бел., ст.-рус. лодьж, ст.-слав. ладий (і больш рэдкае алдий — літ. aldija, eldija ’човен’), прасл. oldbji ’човен’. Да лодка (гл.).
◎ Ладдзя́н ’расліна Corallorhiza Chatel’ (Кіс.). Відавочна, назва запазычана з рус. ладьян ’тс’, дзе маецца многа раслін з назвай ладан (гл. СРНГ, выгі. 16, 228–229).
◎ Ла́джанне ’папраўлянне’, ’дагаджанне’ (Юрч. Вытв.). Да лад, ладзіць (гл.).
◎ Ладзга́н ’пра малое дзіця, якое соваецца, лазіць куды не трэба’ (зэльв., Сцяц.). Балтызм, параўн. літ. lazgus ’гаваркі, ветлівы, далікатны’, lazgełi ’моцна гаварыць’, ’віцца, развівацца’ (Лаўчутэ, Балтызмы, П7).
◎ Ладзе́йка ’кароткае, шырокае карыта’ (КЭС, лаг.), рус. новасіб. ладейка ’санкі для катання з гары’. Утворана ад ладдзя. Параўн. рус. том. ладья ’круглы кошык для ягад’, укр. (зах.) лада ’скрынка’, ’труна’. Да лодка (гл.).