Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пе́цца несов.

1. безл. пе́ться;

мне сёння не пяе́цца — мне сего́дня не поётся;

2. страд. пе́ться

пець несов., в разн. знач. петь;

п. рама́нс — петь рома́нс;

п. у о́перы — петь в о́пере;

не́дзе пе́ла скры́пка — где́-то пе́ла скри́пка;

за акно́м пяе́ салаве́й — за окно́м поёт солове́й;

што ты мне пяе́ш? — что ты мне поёшь?;

п. дыфіра́мбы — петь дифира́мбы;

п. у ву́шы — дуть (петь) в у́ши;

п. ла́зара — петь ла́заря

печ ж.

1. печь, пе́чка;

кафля́ная п. — изразцо́вая (ка́фельная) печь (пе́чка);

2. (для обработки материалов) печь;

гартава́льная п. — кали́льная печь;

до́менная п. — до́менная печь;

плаві́льная п. — плави́льная печь;

электры́чная п. — электри́ческая печь;

гала́ндская п. — голла́ндская печь;

скака́ць ад пе́чыирон. танцева́ть от пе́чки;

ні да пе́чы ні да рэ́чы; ні ў печ ні ў сеч — ни к селу́ ни к го́роду;

ляжа́ць на пе́чы — лежа́ть на печи́;

як апо́шняе ў печ усы́паўшы — сло́вно после́днего лиши́лся

печане́г м., ист. печене́г

печане́гі, -гаў ист. печене́ги

печане́жскі ист. печене́жский

пе́чаны

1. прич. печённый; жа́ренный; см. пячы́1;

2. прил. печёный; жа́реный;

гад п.бран. и́зверг, окая́нный;

ні п. ні ва́раны — ни ры́ба ни мя́со

пе́чань ж. пе́чень;

сядзе́ць у печаня́х — (у каго) сиде́ть в печёнках (у кого)

печая́ ж., см. пяко́тка

пе́чка ж., уменьш. пе́чка; печу́рка