Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

mesh

[meʃ]

1.

n.

1) пятля́ f. (у се́тцы), во́чка n. (у рэ́шаце)

2) се́тка f.; па́стка f.; сіло́ n.; пляцёнка f. (для праду́ктаў)

3) Tech. счапле́ньне n. (зубча́тых ко́лаў)

in mesh — уклю́чаны

meshes —

а) се́ткі (рыба́цкія)

б) па́стка f.; сіло́ n.

2.

v.

1) лаві́ць се́ткамі або́ па́сткай

2) (пра зу́бы шасьцярні́) зачэ́плівацца

3) злуча́ць, задзіно́чваць

mesmerize

[ˈmezməraɪz]

v.

гіпнатызава́ць

mesmerizer

[ˈmezməraɪzər]

n.

гіпнатызёр -а m.

Mesopotamia

[,mesəpəˈteɪmiə]

Мэсапата́мія

mess

[mes]

1.

n.

1) непара́дак -ку, бруд -у m.; сумятня́ f.; блытані́на f.

to make a mess of one’s dress — пабру́дзіць суке́нку

to make a mess of things — правалі́ць усю́ спра́ву

in a mess —

а) у непара́дку

б) у гразі́, бру́дны

2) цяжко́е, непрые́мнае або́ няўда́лае стано́вішча

His affairs are in a mess — Яго́ныя спра́вы ў бядо́тным ста́не

to get in mess — патра́піць у бяду́

to clear up the mess — вы́сьветліць непаразуме́ньне

3) супо́льны стол, супо́льнае харчава́ньне (у во́йску й флёце)

4) стра́ва, по́рцыя f.

a mess of oatmeal — по́рцыя аўся́нкі

2.

v.t.

1) бру́дзіць, рабі́ць непара́дак

2) to mess up — наблы́таць, сапсава́ць спра́ву; нарабі́ць бесталко́віцы

3) выдава́ць абе́ды, харчава́ць (жаўне́раў, марако́ў)

3.

v.i.

ра́зам е́сьці за супо́льным стало́м, ра́зам сталава́цца

to mess about or around — працава́ць дарма́ (безвыніко́ва); хадзі́ць, блука́ць бязмэ́тна; дурэ́ць, выдурня́цца

message

[ˈmesɪdʒ]

1.

n.

1) паведамле́ньне у́снае або́ пісьмо́вае) n.; перада́ча f., перадава́ньне n.

Send me a message — Паведамі́ мяне́

a message of congratulation — віншава́ньне

2) пасла́ньне n.

the President’s message to Congress — пасла́ньне прэзыдэ́нта кангрэ́су

3) мара́ль, ідэ́йны зьмест (п’е́сы, фі́льму)

4) даручэ́ньне n., мі́сія f.

2.

v.

1) паведамля́ць, інфармава́ць

2) пасыла́ць паведамле́ньне, даручэ́ньне

messenger

[ˈmesəndʒər]

n.

1) гане́ц -ца́ m.; паслане́ц -ца́ m.; пасы́льны -ага m.

2) вясту́н вестуна́ m., прадве́сьнік -а m.

3) ура́давы кур’е́р

messy

[ˈmesi]

adj.

1) у непара́дку, непрыбра́ны (напр. стол)

2) запэ́цканы, бру́дны

messy hands — бру́дныя ру́кі