Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

extemporize

[ɪkˈstempəraɪz]

v.

1) імправізава́ць (верш, му́зыку, та́нец)

2) рабі́ць на ху́ткую руку́

extend

[ɪkˈstend]

1.

v.t.

1) праця́гваць, падава́ць (руку́)

2) падаўжа́ць (адпачы́нак)

to extend a table — рассу́нуць стол

3) павялі́чваць; пашыра́ць (уплы́ў, дзе́йнасьць); разбудо́ўваць (дом)

4) дава́ць

to extend help — дава́ць дапамо́гу, дапамага́ць

2.

v.i.

1) распасьціра́цца; цягну́цца

2) бо́льшаць, павялі́чвацца

3) сяга́ць

extended

[ɪkˈstendɪd]

adj.

1) вялі́кі; прасто́рны; шыро́кі

2) даўгі́, до́ўгі, праця́глы (візы́т), падо́ўжаны

3) рассу́нуты, падо́ўжаны, пашы́раны (стол)

extensible

[ɪkˈstensəbəl]

adj.

1) які́ мо́жна вы́сунуць, вы́цягнуць (напр. кі́пці)

2) які́ мо́жна рассу́нуць, зрабі́ць даўжэ́йшым або́ шырэ́йшым, расьцяжны́

extension

[ɪkˈstenʃən]

n.

1) працягне́ньне n. (рукі́), прадаўжэ́ньне; падаўжэ́ньне, пашырэ́ньне n. (даро́гі)

2) прыбудо́ва f. (да буды́нку)

3) адтэрмінава́ньне n., адтэрміно́ўка f.а́су ўпла́ты)

- extension courses

extension courses

вячэ́рнія заво́чныя ку́рсы

extension ladder

драбі́на з рухо́май надста́ўкай

extensive

[ɪkˈstensɪv]

adj.

1) вялі́кі; вялі́зны; шыро́кі; прасто́рны; далёкася́жны

2) бага́ты на вы́нікі; які́ шмат ахапля́е

extent

[ɪkˈstent]

n.

1) праця́гласьць, адле́гласьць f.; прасто́ра f.

2) абша́р; прасто́р -у m.

3) ступе́нь f.; ме́ра f.

to a great extent — у зна́чнай ступе́ні

extenuate

[ɪkˈstenjueɪt]

v.t.

1) зьмянша́ць (віну́, памы́лку), зьмякча́ць, частко́ва апра́ўдваць

2) аслабля́ць, зьмянша́ць

extenuating circumstances — абста́віны, які́я аслабля́юць, зьмянша́юць (віну́)