Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

droll

[droʊl]

1.

adj.

заба́ўны; камі́чны

2.

n.

бла́зен -на m., штука́р -а́ m., фігля́р -а́ m.

3.

v.i.

жартава́ць; блазнава́ць, штука́рыць

dromedary

[ˈdrɑ:məderi]

n., pl. -daries

драмадэ́р -а m., аднаго́рбы вярблю́д

drone

I [droʊn]

1.

n.

1) тру́цень -тня m.

2) informal гульта́й -я́ m., гульта́йка f., абібо́к -а m.

3) бесьпілётны самалёт

2.

v.i.

абіва́цца бязьдзе́йна, гультаява́ць

II [droʊn]

1.

v.

1) гудзе́ць; гусьці́

2) гавары́ць манато́нна

2.

n.

1) гуд -у m., гудзе́ньне n. (мато́ру)

2) ба́савая тру́бка дуды́

3) манато́нны прамо́ўца

droop

[dru:p]

1.

v.i.

1) зьвіса́ць, вісе́ць, апуска́цца

2) вя́нуць (пра расьлі́ну)

3) слабе́ць, зьнемага́ць

2.

v.t.

апушча́ць, апуска́ць, зьве́шваць; спуска́ць

drop

[drɑ:p]

1.

n.

1) кро́пля f.

2) крыха́ f. (чаго́-н.)

3) рапто́ўнае зьніжэ́ньне; зьмяншэ́ньне

a drop in prices — зьніжэ́ньне цэ́наў

2.

v., (-pp-)

1) ка́паць

2) па́даць

3) рапто́ўна зьніжа́цца, зьмянша́цца

4) пакіда́ць; перапыня́ць (рабо́ту, тэ́му)

Let the matter drop — Пакі́ньма пра гэ́та гу́тарыць

5) прапуска́ць

You dropped something — Вы не́шта прапусьці́лі

6) сьціша́ць, паніжа́ць

to drop the voice — сьці́шыць го́лас

7) прапушча́ць, прапуска́ць

This word can be dropped from the sentence — Гэ́тае сло́ва ў ска́зе мо́жа быць прапу́шчанае

- drop in the bucket

- Drop it!

- Drop me a line

- drop out

- drop over

- drop off

drop in the bucket

кро́пля ў мо́ры

Drop it!

Пераста́нь!

drop leaf

адкідна́я до́шка (у стале́)

Drop me a line

чыркане́це мне па́ру сло́ваў

drop off

а) паме́ншыцца

attendance dropped off — прысу́тнасьць паме́ншылася

б) засына́ць