Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

effeminacy

[ɪˈfemɪnəsi]

n.

жано́цкасьць (у мужчы́ны), немужчы́нскасьць, сьпе́шчанасьць, расьпе́шчанасьць f.

effeminate

[ɪˈfemɪnət]

adj.

жанчы́нападо́бны (пра мужчы́ну), расьпе́шчаны; не па-мужчы́нску кво́лы, даліка́тны

efficiency

[ɪˈfɪʃənsi]

n., pl. -cies

спра́ўнасьць, прадукцы́йнасьць f.

efficient

[ɪˈfɪʃənt]

adj.

спра́ўны, уме́лы, эфэкты́ўны; прадукцы́йны (пра машы́ну)

effort

[ˈefərt]

n.

1) намага́ньне n., вы́сілак -ку m., стара́ньне n.

2) дасягне́ньне n., здабы́так -ку m.

literary and artistic efforts — літарату́рныя й маста́цкія дасягне́ньні

effrontery

[ɪˈfrʌntəri]

n, pl. -teries

наха́бнасьць, бессаро́мнасьць f.

effulgence

[ɪˈfʌldʒəns]

n.

я́снасьць f., зьзя́ньне n.; прамяні́стасьць f.

effulgent

[ɪˈfʌldʒənt]

adj.

бліску́чы, прамяні́сты

effuse

[ɪˈfju:s]

v.

распаўсю́джваць; выдзяля́ць а́дкасьць, паве́тра); вылуча́ць (пах)

effusion

[ɪˈfju:ʒən]

n.

1) выліва́ньне

the effusion of blood — крывазьліцьцё

2) празьме́рная адкры́тасьць, бурлі́вае выяўле́ньне сваі́х пачу́цьцяў

3) Geol. выліцьцё ма́гмы, эфу́зія f.