Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

curl up

а) скру́чвацца (пра вужа́ку)

б) се́сьці, падко́рчыўшы но́гі

в) informal залама́цца, зда́цца, адступі́цца ад чаго́

curly

[ˈkɜ:rli]

adj.

кучара́вы, пакруча́сты; хва́лісты (пра лі́нію)

currant

[ˈkɜ:rənt]

n.

парэ́чка f. (куст і я́гада)

currency

[ˈkɜ:rənsi]

n., pl. -cies

1) валю́та f., гро́шы pl. only.

2) распаўсю́джаньне n.

to give currency to something — пушча́ць не́шта ў рух, распаўсю́джваць

3) агу́льная ўжыва́льнасьць, ужы́так -ку m., папуля́рнасьць f.

to have little currency — быць ма́ла ўжыва́льным (пра сло́ва), ма́ла папуля́рным (пра пагля́д)

current

[ˈkɜ:rənt]

1.

n.

1) плынь f.; струме́нь -я m., пато́к -у m.

river current — рачна́я плынь

air current — паве́траная плынь, паве́траны струме́нь

2) Electr. ток -у m.

3) курс, ход -у m., агу́льны кіру́нак, накірава́насьць f.

the current of public opinion — накірава́насьць публі́чнай ду́мкі

2.

adj.

1) бягу́чы, цяпе́рашні

current events — бягу́чыя падзе́і

current account — бягу́чы раху́нак

2) хадзя́чы (анэкдо́т, ве́стка)

3) агу́льнаўжыва́льны ы́раз); агу́льнапрыня́ты, агу́льнапашы́раны (пагля́д)

curriculum

[kəˈrɪkjələm]

n., pl. -lums, -la

курс, плян навуча́ньня; прагра́ма (унівэрсытэ́ту, кале́джу)

curriculum vitae

[kə,rɪkjələmˈvaɪti:]

n.

жы́цьцяпіс -у m., біягра́фія f.

currier

[ˈkɜ:riər]

n.

гарба́р -а́ m.

curriery

[ˈkɜ:riəri]

n., pl. -eries

1) гарба́рства n.

2) гарба́рня f., гарба́рны заво́д

curry

I [ˈkɜ:ri]

v.t. -ried, -rying

1) чы́сьціць, скрэ́бсьці (каня́)

2) дубі́ць ску́ру

3) біць, лупцава́ць

II [ˈkɜ:ri]

n., pl. -ries

1) ка́ры (прыпра́ва)

2) стра́ва з прыпра́ўкай ка́ры