Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

crude oil

на́фта f.

cruel

[ˈkru:əl]

adj.

1) лю́ты; сі́берны

2) жо́рсткі, разьлютава́ны, неміласэ́рны (учы́нак)

a cruel war — жо́рсткая вайна́

cruelty

[ˈkru:əlti]

n., pl. -ties

лю́тасьць, жо́рсткасьць f.

cruet

[ˈkru:ɪt]

n.

малы́ графі́нчык (для во́цату або́ але́ю)

cruise

[kru:z]

1.

v.

1) разьяжджа́ць, падаро́жнічаць (без азна́чанага кіру́нку ці мэ́ты)

2) рабі́ць рэйс; курсава́ць, кружы́ць

Taxis cruise looking for fares — Таксі́ кру́жаць, шука́ючы пасажы́раў

2.

n.

марско́е падаро́жжа, экску́рсія f.

crumb

[krʌm]

1.

n.

1) кро́шка f.

2) мя́кіш -у m. (хле́ба, бу́лкі)

3) Figur. кры́шку, крыху́

a crumb of comfort — крыху́ выго́ды

2.

v.t.

1) крышы́ць

2) абсыпа́ць кро́шкамі, ука́чваць у кро́шках

3) informal зьмята́ць кро́шкі

3.

v.i.

крышы́цца, распада́цца

crumble

[ˈkrʌmbəl]

1.

v.t.

1) крышы́ць, раскры́шваць, расьціра́ць на дро́бныя кава́лкі, раздрабля́ць

2) разбура́ць, разьбіва́ць, ні́шчыць

2.

v.i.

1) крышы́цца

2) абсыпа́цца

3) распада́цца, разва́львацца (пра мур)

crumple

[ˈkrʌmpəl]

1.

v.

1) ко́мчыць; каме́чыць, камячы́ць

2) камячы́цца, ко́мчыцца

3) па́даць, зьнемага́цца

2.

n.

камя́к -а́ m., камячо́к -ка́ m.

crunch

[krʌntʃ]

1.

v.t.

хрумста́ць; разду́шваць (з трэ́скам)

2.

v.i.

хрусьце́ць; рыпе́ць

The snow crunched under our feet — Сьнег хрусьце́ў пад нага́мі

3.

n.

1) хрумста́ньне n.

2) рыпе́ньне n.

3) Sl. выраша́льная ста́дыя

crusade

[kru:ˈseɪd]

1.

n.

1) крыжо́вы пахо́д

2) Figur. пахо́д -у m., кампа́нія f.

the crusade against cancer — кампа́нія змага́ньня з ра́кам

2.

v.i.

браць удзе́л у пахо́дзе