Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

with a grain of salt

з засьцяро́гай, са скептыцы́змам

with a rush

ху́тка, імклі́ва, пасьпе́шліва

with a vengeance

зь вялі́кай сі́лай, гвалто́ўна

with a view

а) каб, з наме́рам

б) з надзе́яй

with a will

энэргі́чна, рашу́ча

with bad grace

неахво́тна; у непрые́мнай фо́рме, неласка́ва

with flying colors

пасьпяхо́ва, зь перамо́жнымі адзна́камі

with good grace

ахво́ча; ласка́ва

with one’s back to the wall

прыпёрты да сьцяны́; пазба́ўлены магчы́масьці адмаўля́цца

with one’s eyes open

з адкры́тымі вачы́ма, сьве́дамы ры́зыкі і вы́ніку