Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

streetwalker

[ˈstri:t,wɔkər]

n.

прастыту́тка, ву́лічная жанчы́на, ву́лічны мужчы́на

streetwear

[ˈstri:twer]

про́стае, штодзённае адзе́ньне

strength

[streŋӨ]

n.

1) моц f.; сі́ла f., ду́жасьць f. (фізы́чная)

2) моц, сі́ла f. (мара́льная)

3) мацу́нак -ку m., моц f. (напо́ю, раство́ру)

- on the strength of

strengthen

[ˈstreŋӨən]

1.

v.t.

узмацня́ць; мацава́ць, рабі́ць мо́цным

2.

v.i.

мацне́ць, узмацня́цца

strenuous

[ˈstrenjuəs]

adj.

1) напру́жаны, цяжкі́

We had a strenuous day moving into our new home — Мы ме́лі цяжкі́ дзень, калі́ перабіра́ліся ў но́вы дом

2) энэргі́чны; стара́нны

a strenuous worker — стара́нны рабо́тнік

stress

[stres]

1.

n.

1) ціск, на́ціск, напо́р, стрэс -у m.

2) напру́жаньне; намага́ньне n.

3) на́ціск -у m.; зна́чаньне n.

4) Gram. на́ціск -у m.

2.

v.t.

1) рабіць ціск, націска́ць, напіра́ць; нату́жваць

2) Figur. падкрэ́сьліваць

3) ста́віць на́ціскі

stretch

[stretʃ]

1.

v.t.

1) расьця́гваць

to stretch the shoe a little — расьцягну́ць крыху́ чараві́к

2) праця́гваць

We stretched a wire across the path — Мы працягну́лі дрот упо́перак сьце́жкі

3) распро́стваць (пле́чы, ру́кі)

4) праця́гваць, вы́цягваць

He stretched out his hand for the money — Ён працягну́ў руку́ па гро́шы

5) наця́гваць (струну́)

6) Figur. рабі́ць наця́жку

to stretch the law — рабі́ць наця́жку ў тлумачэ́ньні зако́на

to stretch the truth — перабо́льшваць

2.

v.i.

1) цягну́цца, займа́ць прасто́р

The forest stretches for miles — Лес ця́гнецца на кілямэ́тры

2) паця́гвацца

to stretch oneself — паця́гвацца

3) расьця́гвацца

Rubber stretches — Гу́ма расьця́гваецца

3.

n.

1) прасьця́г -у m.

A stretch of sand hills lay between the road and the ocean — Прасьця́г пяшча́ных узго́ркаў пралёг памі́ж даро́гай і акія́нам

2) праме́жак -ку m.а́су); адле́гласьць f.

a long stretch — далёкая дыста́нцыя

3) разьмі́нка f

4) Sl. тэ́рмін зьняво́леньня

5) расьця́гваньне n.; праця́гваньне n.

- stretch one’s legs

- stretchable

stretch one’s legs

а) вы́прастаць но́гі

б) пайсьці́ на прахо́дку, разьмя́ць но́гі, прайсьці́ся

stretchable

[ˈstretʃəbəl]

adj.

расьцяжны́

stretcher

[ˈstretʃər]

n.

1) прыла́да або́ чалаве́к, які́ расьця́гвае

2) насі́лкі pl. only