Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

conformity

[kənˈfɔrməti]

n., pl. -ties

1) падабе́нства n.; зго́днасьць; адпаве́днасьць f.

in conformity with — зго́дна з чым

2)

а) падпара́дкаваньне фо́рмам

б) прыстасава́нства n.

3) паслухмя́насьць, пада́тлівасьць, пако́рнасьць f.

confound

[kənˈfaʊnd]

v.

1) бянтэ́жыць

2) блы́таць, зблы́тваць

3) зьдзіўля́ць; зьбіва́ць з тро́пу; разла́джваць, псава́ць

- Confound it him

Confound it (him)

Хай яго́ лі́ха; Лі́ха на яго́

confounded

[kənˈfaʊndɪd]

adj.

1) зьбянтэ́жаны; разгу́блены

2) агі́дны

He is a confounded liar — Ён агі́дны хлус

confraternity

[,kɑ:nfrəˈtɜ:rnəti]

n., pl. -ties

1) братэ́рства n.

2) бра́цтва n.

confront

[kənˈfrʌnt]

v.t.

1) стая́ць твар у твар, стая́ць насупро́ць

2) супраціўля́цца, супрацьстая́ць

3) рабі́ць во́чную ста́ўку

confrontation

[,kɑ:nfrʌnˈteɪʃən]

n.

1) канфранта́цыя f., во́чная ста́ўка

2) супастаўле́ньне n.

3) супраціўле́ньне n.

confuse

[kənˈfju:z]

v.

1) мяша́ць, заблы́тваць, рабі́ць замяша́ньне

2) не адро́зьніваць (адзі́н ад аднаго́), пераблы́тваць

3) саро́міць, бянтэ́жыць

4) ашаламля́ць; уво́дзіць у разгу́бленасьць

confused

[kənˈfju:zd]

adj.

1) зьбянтэ́жаны, разгу́блены, засаро́млены

to be confused — засаро́міцца, зьбянтэжыцца, суме́цца

2) заблы́таны, бязла́дны

confused answer — блы́таны адка́з

confusedly

[kənˈfju:zɪdli]

adv.

1) зьбянтэ́жана, засаро́млена, разгу́блена

2) бязла́дна, хааты́чна