Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

adjourn

[əˈdʒɜ:rn]

1.

v.t.

1) адклада́ць на пасьля́; адтэрміно́ўваць

to adjourn a meeting — адкла́сьці пасе́джаньне

2) спыня́ць

to adjourn the court for two hours — спыні́ць пасе́джаньне су́ду на дзьве гадзі́ны

3) адця́гваць

2.

v.i.

1) абвяшча́ць перапы́нак (у пра́цы), рабі́ць пярэ́рву

The court adjourned from Friday until Monday — Суд абвясьці́ў перапы́нак ад пя́тніцы да панядзе́лка

2) перахо́дзіць; перабіра́цца

The committee adjourned to a larger hall — Камітэ́т перанёс пасе́джаньне ў бо́льшую за́лю

adjournment

[əˈdʒɜ:rnmənt]

n.

1) адтэрмінава́ньне n., адкла́д -у m.

2) перапы́нак -ку m.

adjudge

[əˈdʒʌdʒ]

v.t.

1) прыгаво́рваць; прызнава́ць

He was adjudged guilty — Ён быў прызна́ны вінава́тым

2) засуджа́ць

The thief was adjudged to prison for two years — Зло́дзей быў засу́джаны на два гады́ турмы́

3) разгляда́ць (у судзе́)

4) прысуджа́ць

The property was adjudged to the rightful owner — Маёмасьць была́ прызна́ная пра́ўнаму ўла́сьніку

adjudicate

[əˈdʒu:dɪkeɪt]

1.

v.t.

судзі́ць; ула́джваць спра́ву зго́дна з зако́нам

2.

v.i.

прыйма́ць пастано́ву

The court adjudicated on the case — Суд прыня́ў пастано́ву ў спра́ве

adjudication

[əˈdʒu:dɪkeɪʃən]

n.

1) прысу́д -у m.

2) пастано́ва су́ду

adjunct

[ˈædʒʌŋkt]

n.

1) дада́так -ку m.

2) памо́чнік -а; асыстэ́нт -а; ад’юта́нт -а m.

3) паясьня́льныя сло́вы ў ска́зе (азначэ́ньні, дапаўне́ньні, акалі́чнасьці)

adjuration

[,ædʒuˈreɪʃən]

n.

1) нака́з -у, зага́д -у m.

a strong adjuration to the witness to tell the whole truth — мо́цны нака́з сьве́дку, каб каза́ў пра́ўду

2) закліна́ньне n.; прыся́га f.

adjure

[əˈdʒʊr]

v.t.

1) дава́ць нака́з; падво́дзіць пад прыся́гу

2) закліна́ць; малі́ць; упро́шваць, упраша́ць

I adjure you to speak the truth — Я закліна́ю вас, гаварэ́це пра́ўду

adjust

[əˈdʒʌst]

1.

v.t.

1) дапасо́ўваць, дастасо́ўваць

2) папраўля́ць; упарадко́ўваць; настаўля́ць; урэгулёўваць

to adjust a radio dial — наста́віць радыё

3) пагаджа́ць; зала́джваць

to adjust a difference of opinion — пагадзі́ць спрэ́чку

4) ацэ́ньваць (шкоду, страты)

2.

v.i.

прызвыча́йвацца; дастасо́ўвацца

Freshmen soon adjust to school life — Навічкі́ ху́тка прывыка́юць да шко́льнага жыцьця́

adjustable

[əˈdʒʌstəbəl]

adj.

1) дапасава́льны

2) рухо́мы

an adjustable bookshelf — рухо́мая кні́жная палі́ца