Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

seriously

[ˈsɪriəsli]

adv.

пава́жна

seriousness

[ˈsɪriəsnəs]

n.

пава́жнасьць f.

sermon

[ˈsɜ:rmən]

n.

1) ка́зань, про́паведзь, наву́ка f. (рэлігі́йная)

to preach a sermon — прамаўля́ць ка́зань

2) павуча́ньне, настаўле́ньне n.

After the guests left, the boy got a sermon on table manners — Калі го́сьці пайшлі́, хлапе́ц вы́слухаў павучэ́ньне, як трыма́цца за стало́м

serpent

[ˈsɜ:rpənt]

n.

вуж -а́ m., вужа́ка, зьмяя́ f.

serpentine

[ˈsɜ:rpənti:n]

1.

adj.

1) вужа́чы, як вужа́ка

2) зьвілі́сты, пакруча́сты

the serpentine course of a creek — зьвілі́стая плынь ручая́

3) хі́тры, няшчы́ры, здра́дніцкі, верало́мны

a serpentine suggestion — няшчы́рая пара́да

2.

n.

1) сэрпанты́н -у m., зьвілі́стая го́рная даро́га

2) сэрпэнты́н -у m. (мінэра́л)

serrate

[səˈreɪt]

1.

adj.

зубча́ты, зубча́сты; вы́зублены

a serrate leaf — зубча́ты ліст (расьлі́ны)

2.

v.t.

1) нараза́ць зубцы́, назу́бліваць

2) вышчарбля́ць, вызу́бліваць

serrated

[səˈreɪtɪd]

adj.

гл. serrate

serum

[sɪˈrəm]

n., pl. serums

1) Med. сы́варатка f.

2) сыро́ватка f. (мало́чная)

servant

[ˈsɜ:rvənt]

n.

1) слуга́ -і́ m, служа́нка f.; servants, coll. чэ́лядзь f.

servants’ quarters — чаля́дня f.

2) службо́вец -ўца m., службо́ўка f.

civil servant — дзяржа́ўны службо́вец, урадо́вец -ўца m., урадо́ўка f.

public servant — службо́вая асо́ба

servant maid

служа́нка, пакаёўка f.