secretariat
[,sekrəˈteriət]
n.
1) паса́да сакратара́, сакрата́рства n.
2) сакратарыя́т -а m.
the United Nations Secretariat — Сакратарыя́т Арганіза́цыі Аб’ядна́ных На́цыяў
secretary
[ˈsekrəteri]
n., pl. -taries
1) сакрата́р -а́ m., сакрата́рка f.
2) міні́стар -ра m. (у Англіі й ЗША)
the Secretary of the Treasury — міні́стар фіна́нсаў
3) сакрэ́тнік -а m. (пісьмо́вы стол)
secretary-general
n., pl. -ries-general
генэра́льны сакрата́р
the Secretary-General of the United Nations — Генэра́льны Сакрата́р Арганіза́цыі Аб’ядна́ных На́цыяў
secrete
[sɪˈkri:t]
v.t.
1) трыма́ць у сакрэ́це; уто́йваць, хава́ць
2) выдзяля́ць, вырабля́ць
Glands in the mouth secrete saliva — Зало́зы ў ро́це выдзяля́юць сьлі́ну
secretion
[sɪˈkri:ʃən]
n.
1) хава́ньне, уто́йваньне, скрыва́ньне n.
2) сакрэ́цыя
Bile is the secretion of the liver — Жоўць — сакрэ́цыя пе́чані
secretive
[ˈsi:krətɪv]
adj.
1) скры́тны, няшчы́ры
2) [sɪˈkri:tɪv] выдзяля́льны (пра зало́зу)
secretly
[ˈsi:krətli]
adv.
упо́тай, упо́тайкі, упо́тайку; патае́мна, пакрыёма, скры́тна
sectarian
[sekˈteriən]
1.
adj.
сэкта́нцкі
2.
n.
сэкта́нт -а m., сэкта́нтка f.
section
[ˈsekʃən]
1.
n.
1) ча́стка f., адрэ́заны кава́лак -ка m.
2) парагра́ф, падразьдзе́л -у m., ча́стка f. (кні́гі)
Chapter X has seven sections — Дзяся́ты разьдзе́л ма́е сем падразьдзе́лаў
3) во́бласьць f., раён, рэгіён -у m. (кра́ю); кварта́л -у m. (ме́ста)
The city has a business section and a residential section — Ме́ста ма́е камэрцы́йны кварта́л і жылы́ кварта́л
4) рэ́заньне (на ча́сткі); разрэ́з -у m.
5) адці́нак (чыгу́нкі, даро́гі)
6) прэпара́т -а m. (тка́нкі, мінэра́лу)
7) купэ́, n., indecl. (у ваго́не)
2.
v.t.
рэ́заць, дзялі́ць на ча́сткі