Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

operational

[,ɑ:pəˈreɪʃənəl]

adj.

апэраты́ўны, у дзе́яньні

operative

[ˈɑ:pərətɪv]

1.

adj.

1) які́ ма́е сілу (пра зако́н)

to become operative — увайсьці́ ў сі́лу (пра зако́н)

2) апэраты́ўны, дзе́йны

3) апэрацы́йны

2.

n., informal

дэтэкты́ў -ва, шпік -а́ m.

operator

[ˈɑ:pəreɪtər]

n.

1) апэра́тар -а m.

а) до́ктар хірург

б) кваліфікава́ны рабо́чы, мэха́нік -а m

2) тэлефані́ст, тэлеграфіст, рады́ст -а m.

3) дырэ́ктар фа́брыкі, ша́хты

opera glasses

тэатра́льны біно́кль

opera house

1) о́пэрны тэа́тар

2) тэа́тар наагу́л

operetta

[,ɑ:pəˈretə]

n., pl. -tas

апэрэ́та f.