Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

about-face

[ə,baʊtˈfeɪs]

1.

n.

паваро́т на 180 гра́дусаў

About face! — Круго́м! (вайско́вая кама́нда)

2.

v.i.

павярну́цца на 180 гра́дусаў, завярну́цца наза́д

about-turn

[ə,baʊtˈtɜ:rn]

n.

паваро́т наза́д

The expected about-turn in U.S. policy — чака́ны паваро́т у палі́тыцы ЗША

above

[əˈbʌv]

1.

adv.

1) наве́рх, угару́, уго́ру

stairs leading above — схо́ды, што вяду́ць наве́рх

2) уве́рсе, угары́

3) ране́й; вышэ́й

from what was said above — з таго́, што ска́зана ране́й

as stated above — як ска́зана ране́й

4) вышэ́йшы ра́нгам, ула́дай

to make an appeal to the court above — апэлява́ць да вышэ́йшага су́ду

2.

prep.

1) вышэ́й за, вышэ́й як

The elevator does not go above the third floor — Ліфт ня йдзе́ вышэ́й за трэ́ці паве́рх

above zero — вышэ́й нуля́, над нулём

2) над

a sword above his head — меч над яго́най галаво́ю

He kept his head above water — Ён трыма́ў галаву́ над вадо́ю

A captain is above a sergeant — Капіта́н вышэ́йшы ра́нгам за сяржа́нта

3) больш як, больш за што

Not above twenty dollars — Ня больш, як два́ццаць даля́раў

4) па-над, над чым

The president should not be above the law — Прэзыдэ́нт не паві́нен быць па-над зако́нам

3.

adj.

вышэ́йназва́ны; вышэ́йзгада́ны; вышэ́й успо́мнены

the above fact — вышэ́йзгада́ны факт

4.

n.

вышэ́й напі́санае, ране́й ска́занае

- above all

- from above

above all

перш за ўсё, у пе́ршую чаргу́

above all things — перадусі́м

above ground

жывы́

above water

а) на паве́рхні вады́

б) informal на плаву́

aboveboard

[əˈbʌvbɔrd]

1.

adv.

адкры́та, сумле́нна

2.

adj.

адкры́ты, сумле́нны