Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Barbados

[bɑ:rˈbeɪdoʊs]

во́страў Барба́дас

barbarian

[bɑ:rˈberiən]

1.

n.

ба́рбар -а m.; дзіку́н -а́ m.

2.

adj.

ба́рбарскі, нецывілізава́ны; дзіку́нскі

barbaric

[bɑ:rˈbærɪk]

adj.

1) ба́рбарскі, дзіку́нскі

2) прыміты́ўны, першабы́тны

barbarism

[ˈbɑ:rbə,rɪzəm]

n.

1) ба́рбарства, дзіку́нства n., нецывілізава́насьць f.

2) барбары́зм -у m.о́ўны)

barbarity

[bɑ:rˈbærəti]

n., pl. -ties

1) брута́льная лю́тасьць, нечалаве́чнасьць, бесчалаве́чнасьць f.

2) лю́ты ўчы́нак

3) прыміты́ўнасьць f. (сты́лю, гу́сту)

barbarous

[ˈbɑ:rbərəs]

adj.

1) нецывілізава́ны, дзіку́нскі

2) грубія́нскі

3) брута́льны

barbate

[ˈbɑ:rbeɪt]

adj., Zool.

вуса́ты, барада́ты; Bot. асьцюкава́ты

barbecue

[ˈbɑ:rbɪkju:]

1.

n.

1) сма́жаніна на сьве́жым паве́тры; пі́кнік са сма́жанінай

2) жаро́ўня f.

2.

v.t.

1) сма́жыць цэ́лую жывёліну ці кава́лкі мя́са на адкры́тым агні́

2) сма́жыць мя́са ці ры́бу ў во́йстрым со́ўсе

barbed

[ˈbɑ:rbd]

adj.

1) з калю́чкамі, калю́чы

barbed wire — калю́чы дрот

2) зье́длівы, саркасты́чны

a barbed comment — саркасты́чная заўва́га

barber

[ˈbɑ:rbər]

1.

n.

цыру́льнік -а m.

2.

v.t.

1) стры́гчы

2) галі́ць