Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

umbilicus

[ʌmˈbɪlɪkəs]

n., pl. -ci Anat.

пупо́к -ка́ m.

umbrella

[ʌmˈbrelə]

n.

1) парасо́н -а m.

2) стрэ́шка f

3) прыкрыцьцё назе́мных во́йскаў авія́цыяй

umlaut

[ˈʊmlaʊt]

n.

1) умля́ўт у герма́нскіх мо́вах

2) знак умля́ўту – ¨ (напр. у няме́цкім süss)

umpire

[ˈʌmpaɪr]

n.

1) Sport судзьдзя́ -і́ m., рэ́фэры, indecl.

2) пасярэ́днік -а m., пасярэ́дніца f.; траце́йскі судзьдзя́

U.N., UN

[,ju:ˈen]

гл. United Nations

unable

[ʌnˈeɪbəl]

adj.

няздо́льны

to be unable — ня быць у ста́не, не магчы́

unabridged

[,ʌnəˈbrɪdʒd]

adj.

не скаро́чаны, цэ́лы

an unabridged book — нескаро́чаная кні́га

unaccountable

[,ʌnəˈkaʊntəbəl]

adj.

1) невытлумача́льны, незразуме́лы

2) непадсправазда́чны; безадка́зны, які́ не нясе́ адка́знасьці

unaccustomed

[,ʌnəˈkʌstəmd]

adj.

1) непрывы́клы; непрывы́чны, непрызвыча́ены

2) нязвы́чны, нязвы́клы; незнаёмы (пра абста́віны, пра́цу)

unadvised

[,ʌnədˈvaɪzd]

adj.

1) без пара́ды

2) неразва́жлівы, неразва́жны; неабду́маны, пасьпе́шны (учы́нак)