Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

sophisticated

[səˈfɪstɪkeɪtɪd]

adj.

1) быва́лы, жыцьцёва дасьве́дчаны, сьве́цкі

2) вы́танчаны, рафінава́ны

sophisticated humor — вы́танчаны гу́мар

3) які ўво́дзіць у зман, фальшы́вы

4) склада́ны, даскана́лы

a sophisticated missile — найнаве́йшая ўдаскана́леная раке́та

soprano

[səˈprænoʊ]

n., pl. -pranos

сапра́на, indecl. дыска́нт -у m.

sorb

[sɔrb]

n.

рабі́на f. (дрэ́ва і плод)

Sorbs

[sɔrbz]

n.

со́рбы, лужыча́не pl.

sordid

[ˈsɔrdəd]

adj.

1) бру́дны, чо́рны

2) по́длы, ні́зкі, нікчэ́мны

3) прагаві́ты; кары́сьлівы; эгаісты́чны

sore

[sɔr]

1.

adj.

1) балю́чы

а) a sore finger — балю́чы па́лец

б) I have a sore throat — Мне́ балі́ць го́рла

в) sore feet — наму́ляныя но́гі

2) засму́чаны, засмучо́ны; прыгне́чаны

with sore heart — зь цяжкі́м сэ́рцам, з бо́лем у сэ́рцы

3) гняўлі́вы; абра́зьлівы; зласьлі́вы

4) informal абра́жаны; злы, знэрвава́ны

He is sore at missing the game — Ён злуе́цца, што ня ня тра́піў на гульню́

5) пры́кры, балю́чы, хвалю́ючы

a sore subject — балю́чае пыта́ньне

2.

n.

1) баля́чка, бо́лька, ра́на f.

2) прычы́на бо́лю, журбы́, сму́тку, зло́сьці

sorority

[səˈrɔrəti]

n., pl. -ties

1) сястры́цтва n.

2) жано́чы або́ дзяво́чы клюб або́ тава́рыства

3) карпара́цыя студэ́нтак

sorrel

I [ˈsɔrəl]

n.

шча́ўе n.

II [ˈsɔrəl]

1.

adj.

гне́ды, гняды́, цёмна-ры́жай ма́сьці

2.

n.

гняды́ -о́га m. (конь)

sorrow

[ˈsɔroʊ]

1.

n.

1) сму́так -ку m.; журбо́та, марко́та f., засмучэ́ньне n.; скру́ха f.

with sorrow — са скру́хай, скру́шліва

2) го́ра n., кло́паты pl., паку́та f.

Her sorrows have aged her — Ейнае го́ра й паку́ты саста́рылі яе́

2.

v.i.

1) смуткава́ць, журы́цца па кі́м-чым

2) бедава́ць, тужы́ць

sorrowful

[ˈsɔrəfəl]

adj.

1) сму́тны, засму́чаны, марко́тны, журбо́тны

to be sorrowful — марко́ціцца

2) пры́кры, паку́тлівы, цяжкі́