Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sever

[ˈsevər]

1.

v.t.

1) разраза́ць, адраза́ць, адсяка́ць

to sever a rope — разрэ́заць вяро́ўку

2) парыва́ць у́вязі, дачыне́ньні)

2.

v.i.

аддзяля́цца, падзяля́цца

to sever into two factions — падзялі́цца на дзьве фра́кцыі

several

[ˈsevrəl]

adj.

1) ко́лькі, не́калькі

to gain several kilograms — набра́ць не́калькі кілягра́маў

2) ро́зны, асо́бны; індывідуа́льны

The boys went their several ways — Хлапцы́ пайшлі́ ро́знымі даро́гамі

severance

[ˈsevərəns]

n.

1) аддзяле́ньне n.; падзе́л -у m.

2) разры́ў -ву m.

the severance of diplomatic relations — разры́ў дыпляматы́чных дачыне́ньняў

severance pay

пла́та пры звальне́ньні з пра́цы, выхадна́я дапамо́га

severe

[sɪˈvɪr]

adj.

1) суво́ры, суро́вы, стро́гі

a severe sentence — суро́вы прысу́д

2) цяжкі́

a severe illness — цяжка́я хваро́ба

3) во́стры, жо́рсткі

a severe criticism — во́страя кры́тыка

4) стро́гі, про́сты (пра прычо́ску, адзе́ньне)

severity

[sɪˈverəti]

n., pl. -ties

1) стро́гасьць, суро́васьць f.

2) про́стасьць f. (сты́лю, гу́сту)

3) вастрыня́ f.; лю́тасьць, жо́рсткасьць f.

the severity of pain — вастрыня́ бо́лю

the severity of storms — лю́тасьць навальніцаў

4) пава́жнасьць (хваро́бы)

5) дакла́днасьць, акура́тнасьць f.

Seville

[səˈvɪl]

г. Сэві́льля