Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

passionately

[ˈpæʃənətli]

adv.

1) па́лка, палымя́на

2) го́рача (каха́ць); нястры́мна, запальчы́ва

passive

[ˈpæsɪv]

1.

adj.

1) пасі́ўны, інэ́ртны, неакты́ўны, бязьдзе́йны, неэнэргі́чны

2) пако́рны, пако́рлівы

The passive obedience of a slave — Пако́рлівая паслухмя́насьць няво́льніка

3) зале́жны

passive voice — зале́жны стан

2.

n.

зале́жны стан

passivity

[pæsˈɪvəti]

n.

1) пасі́ўнасьць, інэ́ртнасьць f.

2) бязьдзе́йнасьць; пасі́ўнае падпара́дкаваньне

passport

[ˈpæspɔrt]

n.

1) па́шпарт -а m.

passport office — па́шпартны стол

2) Figur. во́льная рука́, про́пуск, до́ступ -у m.

password

[ˈpæswɜ:rd]

n.

паро́ль -я m.

pass out of mind

вы́скачыць з па́мяці, з ду́мкі

pass the buck

informal

сапхну́ць адка́знасьць

past

[pæst]

1.

adj.

1) міну́лы

the past year — міну́лы год

2) былы́

a past president — былы́ прэзыдэ́нт

3) ско́нчаны

Our troubles are past — На́шыя турбо́ты ско́нчыліся

4) міну́лы

the past tense — міну́лы час

a past participle — дзеепрыме́тнік міну́лага ча́су

2.

n.

міну́лае n., міну́ўшчына f.

а) far back in the past — далёка ў міну́лым

б) Our country has a glorious past — Наш край ма́е сла́ўную міну́ўшчыну

в) He was a man with a past — Ён быў чалаве́кам зь міну́лым

3.

prep.

1) за; дале́й, як

past the line — за лі́нію

2) пасьля́

it is past noon — Ужо́ пасьля́ паўдня́

half past two — пало́ва трэ́цяе (гадзі́ны)

The train is past due — Цягні́к по́зьніцца

3) звыш

past belief — звыш ве́ры, не да ве́ры

4.

adv.

мі́ма

He walked past — Ён прайшо́ў мі́ма

The years flew past — Гады́ праляце́лі

pasta

[ˈpɑ:stə]

n.

па́ста f. (мучны́я вы́рабы, як ло́кшына, макаро́ны, спаге́ты)

paste

[peɪst]

1.

n.

1) мучны́ клей

2)

а) здо́бнае це́ста

б) гл. pasta

3) заме́шаная глі́на (на ганча́рныя вы́рабы)

4) страз -у m. (шту́чны ка́мень)

5) зубна́я па́ста

2.

v.

1) накле́йваць, закле́йваць

2) нама́зваць кле́ем

3) Sl. мо́цна ўда́рыць