Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

endorsement

[ɪnˈdɔrsmənt]

n.

1) пацьве́рджаньне, падтрыма́ньне n.

2) по́дпіс (на чэ́ку)

endow

[ɪnˈdaʊ]

v.t.

1) забясьпе́чваць ста́лым прыбы́ткам

2) надзяля́ць, абдо́рваць а́лентам, здо́льнасьцямі)

endowment

[ɪnˈdaʊmənt]

n.

1) ахвярава́ньне n., надзе́л -у m.

2) прыро́джаныя здо́льнасьці, та́лент

endurable

[ɪnˈdʊrəbəl]

adj.

1) зно́сны, які́ мо́жна цярпе́ць

2) трыва́лы

endurance

[ɪnˈdʊrəns]

n.

1) трыва́ласьць, загартава́насьць f. (фізы́чная)

2)

а) сі́ла, здо́льнасьць цярпе́ць боль ці і́ншыя паку́ты

б) цярпе́ньне бо́лю; перажыва́ньне або́ перано́шаньне ця́жкасьцяў ці няго́даў

3) праця́гласьць f., трыва́ньне n.

endure

[ɪnˈdʊr]

1.

v.i.

трыва́ць, пратрыва́ць, праіснава́ць

2.

v.t.

1) зазнава́ць, перажыва́ць; перано́сіць, перане́сьці; трыва́ць, вытры́мваць

2) цярпе́ць; зно́сіць (абра́зу, кры́ўду); талерава́ць