Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

munificent

[mjuˈnɪfɪsənt]

adj.

шчо́дры

munition

[mjuˈnɪʃən]

1.

n., munitions, pl.

вайско́выя прыпа́сы (напр. стрэ́льбы, по́рах або́ бо́мбы)

2.

adj. munition plant

збро́евы заво́д

3.

v.t.

забясьпе́чваць о́йска вае́ннымі прыпа́самі)

Munster

[ˈmʌnstər]

Ма́нстэр (край у Ірля́ндыі)

mural

[ˈmjʊrəl]

1.

adj.

сьце́нны, насьце́нны

mural painting — фрэ́скавы жы́вапіс

2.

n.

фрэ́ска f.

Murcia

[ˈmɛ:rʃə]

Му́рсія

murder

[ˈmɜ:rdər]

1.

n.

1) забо́йства n.

2) informal не́шта цяжко́е, непрые́мнае

That job was murder — Та́я пра́ца была́ про́ста забо́йствам

Murder will out — Шы́ла ў мяху́ не схава́еш

2.

v.t.

забіва́ць

murderer

[ˈmɜ:rdərər]

and murderess [ˈmɜ:rdərəs]

n.

забо́йца -ы m. & f.

murderous

[ˈmɜ:rdərəs]

adj.

1) сьмяро́тны, забо́йчы (уда́р)

2) крыважэ́рны

a murderous villain — крыважэ́рны злачы́нец

3) крыва́вы

a murderous riot — крыва́вы бунт

murmur

[ˈmɜ:rmər]

1.

n.

1) цурчэ́ньне, журчэ́ньне n. (ручаю́)

2) шамаце́ньне n., шо́лах -у m. (лісто́ў); шо́рганьне

murmur of the forest — го́ман ле́су

3) прыглу́шаныя галасы́, шэпт -у m.

4) Med. шумы́ (напр. у сэ́рцы)

5) бурчэ́ньне, нарака́ньне n.

2.

v.i.

1) цурчэ́ць, журчэ́ць

2) шамаце́ць

3) паці́ху нарака́ць, жа́ліцца

murmuring

[ˈmɜ:rmərɪŋ]

adj.

гаманкі́ (пра лес)