Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

shop

[ʃɑ:p]

1.

v.i. (-pp-)

1) купля́ць, закупля́цца

2) прыцэ́ньвацца, хадзі́ць па кра́мах

We shopped all morning for a coat — Усю́ ра́ніцу мы хадзі́лі, каб купіць паліто́

2.

n.

1) кра́ма f.

2) майстэ́рня f.

a carpenter’s shop — сталя́рня f.; a barber shop цыру́льня f.

shopkeeper

[ˈʃɑ:p,ki:pər]

n.

кра́мнік -а m., кра́мніца f.; ула́сьнік майстэ́рні

shoplifter

[ˈʃɑ:p,lɪftər]

n.

кра́мны зло́дзей

shopper

[ˈʃɑ:pər]

n.

пакупні́к -а m., пакупні́ца f.

shopping

[ˈʃɑ:pɪŋ]

n.

купля́ньне n., за́купы pl.

- go shopping

shopping centre, shopping plaza

гандлёвы кварта́л, цэ́нтар або́ пляц

shoptalk

гу́тарка на прафэсі́йныя тэ́мы, прафэсі́йны жарго́н

shore

[ʃɔr]

n.

1) бе́раг мо́ра, во́зера

2) су́ша, зямля́ f.

- off shore

shoreward

[ˈʃɔrwərd]

adv., adj.

да бе́рагу

short

[ʃɔrt]

1.

adj.

1) каро́ткі

a short distance — каро́ткая адле́гласьць

a short time — каро́ткі час

2)

а) нізкаро́слы

б) ні́зкі

short grass — ні́зкая трава́

3) няпо́ўны

short weight — няпо́ўная вага́

We are short of hands — У нас не стае́ рабо́тнікаў

4) рэ́зкі, нецярплі́вы

He was very short with me — Ён быў рэ́зкі са мно́ю

2.

adv.

1) ко́ратка, каро́тка

2) ра́птам, нечака́на

The horse stopped short — Конь ра́птам стаў

- cut short

- fall short

- for short

- in short

- run short

- sell short

- short for

- short on

- shorts