Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Seine

[seɪn]

р. Сэ́на

seismic

[ˈsaɪzmɪk]

adj.

1) сэйсьмі́чны

2) спрычы́нены землятру́сам

seize

[si:z]

v.

1) хапа́цца, хапа́ць; чапля́цца

in fright she seized his arm — Ад стра́ху яна́ ўхапі́лася за яго́ную руку́

2) зразуме́ць, ухапі́ць

to seize an idea — зразуме́ць ду́мку

3) сі́лай захапля́ць, займа́ць (тэрыто́рыю), бра́ць о́рад)

4) fever seized him — Яго́ схапі́ла гара́чка

5) канфіскава́ць

- seize upon

seize (up)on

а) схапі́ць што

б) завало́даць чы́м

seizure

[ˈsi:ʒər]

n.

1) захо́п -у m., канфіска́цыя f.; налажэ́ньне а́рышту (на маёмасьць)

2) прыпа́дак хваро́бы (напр. сардэ́чны прыпа́дак, апаплексі́чны ўда́р)

seldom

[ˈseldəm]

adv.

рэ́дка, ма́ла калі́

select

[səˈlekt]

1.

v.t.

выбіра́ць

Select the book you want — Вы́беры сабе́ кні́гу, яку́ю хо́чаш

2.

adj.

1) адбо́рны, выда́тны

2) першара́дны, найле́пшы

3) вы́браны

a very select club — клюб для стро́га абра́ных

selection

[səˈlekʃən]

n.

1) выбіра́ньне n., вы́бар, падбо́р -у m.

a good selection of hats — вялі́кі вы́бар капелюшо́ў

2) Biol., natural selection — натура́льны адбо́р

selective

[səˈlektɪv]

adj.

1) адбо́рны; здо́льны рабі́ць адбо́р, сэлекты́ўны

2) сэлекцы́йны

self

[self]

1.

n., pl. selves

сам

to be his real self — быць самі́м сабо́ю

A selfish person puts self first — Эгаі́ст ста́віць сябе́ на пе́ршае ме́сца

2.

pron.

сам

a cheque made payable to self — чэк вы́пісаны на сябе́