Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

glide into

пла́ўна, паступо́ва перахо́дзіць з аднаго́ ста́ну ў і́ншы

glimmer

[ˈglɪmər]

1.

n.

1) мігце́ньне n., слабо́е мігатлівае сьвятло́

2) няя́снае ўяўле́ньне, ду́мка

3) слабы́ про́бліск (надзе́і)

2.

v.i.

1) мігце́цца; міга́ць

2) мільгану́ць (пра ду́мку, надзе́ю)

- go glimmering

glimpse

[glɪmps]

1.

n.

1) мімалётнае ба́чаньне

to catch a glimpse of — паба́чыць мімахо́дзь

at a glimpse — на пе́ршы по́гляд

2) про́бліск -у m.а́дасьці)

2.

v.t.

паба́чыць бе́гла, паба́чыць мімахо́дзь

3.

v.i.

1) бе́гла зірну́ць, зазірну́ць (у кні́гу)

2) сла́ба сьвяці́ць, мігце́цца

glint

[glɪnt]

1.

v.i.

1) сьвяці́цца (пра со́нца); блі́снуць; зіхаце́ць; ясьне́ць

2) ху́тка прано́сіцца, ху́тка ру́хацца

2.

n.

1) блеск, бляск -у m.; бліск -у m. (у вача́х)

2) я́снасьць f.

glisten

[ˈglɪsən]

1.

v.i.

блішчэ́ць; зьзяць; прамяне́ць; іскры́цца

2.

n.

зы́ркі, я́ркі блеск, зьзя́ньне n.

glitter

[ˈglɪtər]

1.

v.i.

1) пераліва́цца, ясьне́ць, зьзяць; іскры́цца

2) блішчэ́ць

2.

n.

1) зы́ркае, асьляпля́льнае сьвятло́, зьзя́ньне n.

2) бляск, шык -у m., раско́ша f.

glittering

[ˈglɪtərɪŋ]

1.

adj.

бліску́чы, блішча́сты; зіхатлі́вы, зіхо́ткі, асьляпля́льны

2.

n.

зьзя́ньне n.

gloat

[gloʊt]

v.t.

(over) е́сьці, паглына́ць вачы́ма; злара́днічаць; це́шыцца само́му сабе́

The miser gloated over his gold — Скна́ра паглына́ў вачы́ма сваё зо́лата

global

[ˈgloʊbəl]

adj.

1) сусьве́тны

global unrest — сусьве́тны неспако́й

2) усеагу́льны, гляба́льны

3) які́ ма́е фо́рму ша́ру, шарападо́бны

globe

[gloʊb]

1.

n.

1) ку́ля f., шар -а m., сфэ́ра f., зямна́я ку́ля

2) зямля́ f., сьвет -у m.

3) плянэ́та f., нябе́снае це́ла

4) глёбус -а m.

2.

v.

прыма́ць фо́рму ша́ра, надава́ць фо́рму ша́ра