Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

partition

[pɑ:rˈtɪʃən]

1.

n.

1) разьдзе́л -у m. (маёмасьці), падзе́л -у m.

partition of a country into provinces — падзе́л краі́ны на праві́нцыі

2) ча́стка f.

3)

а) перагаро́дка f. (у ша́фе і ў пако́і)

б) перасьце́нак -ка m., перабо́рка f. (у пако́і)

2.

v.

1) падзяля́ць на ча́сткі, разьдзяля́ць

to partition an empire among… — падзялі́ць імпэ́рыю памі́ж…

to partition a house into rooms — падзялі́ць дом на пако́і

2) перагарадзі́ць перасьце́нкам (пако́й)

partly

[ˈpɑ:rtli]

adv.

частко́ва

partner

[ˈpɑ:rtnər]

n.

1) удзе́льнік, саўдзе́льнік -а m.

My sister was a partner in my sorrow — Мая сястра́ падзяля́ла маё го́ра

2)

а) кампаньён, супо́льнік -а m., супо́льніца f. (у фі́рме ці кампа́ніі)

б) напа́рнік -а m., напа́рніца f. (у спра́ве)

3) партнэ́р -а m., партнэ́рка f. (у та́нцы, гульні́)

partnership

[ˈpɑ:rtnərʃɪp]

n.

1) супо́льніцтва, партнэ́рства, напа́рніцтва, тавары́ства n.

2) сябро́ўства n.

partridge

[ˈpɑ:rtrɪdʒ]

n., pl. -tridges or (esp. coll.) partridge

курапа́тка f.

party

[ˈpɑ:rti]

n., pl. -ties

1) па́ртыя f.

The Liberal, Conservative or New Democratic Party — Па́ртыя Лібэра́лаў, Кансэрва́тараў або́ Но́вадэмакра́таў

2) гру́па людзе́й, тавары́ства n.

a wedding party — вясе́льнае тавары́ства

3) тавары́скі ве́чар, вечары́нка

a birthday party — вечары́нка з наго́ды дня наро́дзінаў

4) саўдзе́льнік -а, памага́ты -ага m.

He was a party to our plot — Ён быў памага́тым у на́шай змо́ве

5) бок -у m.

the parties to a contract — бакі́ кантра́кту

part-time

[,pɑ:rtˈtaɪm]

adj.

зь няпо́ўнай працо́ўнай нагру́зкай

a part-time worker — рабо́тнік, які́ працу́е няпо́ўны працо́ўны дзень

part company

а) разыйсьці́ся

б) парва́ць знаёмства

part from

расста́цца, разыйсьці́ся з кім

part of speech

часьці́на мо́вы (як назо́ўнік, дзеясло́ў)