Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

navy

[ˈneɪvi]

n., -vies

вае́нна-марскі́ флёт

the Royal Navy — брыта́нскі флёт

navy blue

цёмна-сі́ні

Nazareth

[ˈnæzərəθ]

г. Назарэ́т

Nazi

[ˈnɑ:tsi]

n.

нацы́ст -а m., нацы́стка f.

N’Djamena

[əndʒɑ:ˈmeinə]

г. Нджамэ́на

near

[nɪr]

1.

adv.

1) блі́зка; недалёка

Christmas is near — Каля́ды ўжо недалёка

near-allied tribes — блі́зка параднёныя плямёны

2) каля́, блізу́

near a year — блізу́ год, каля́ го́ду

2.

adj.

1) блі́зкі, блізкі́

a near friend — блі́зкі ся́бра

a near relative — блі́зкі свая́к

2) каро́ткі, про́сты

Go by the nearest route — Ідзі́ найкараце́йшай даро́гай

3) блі́зкі, падо́бны

near translation — перакла́д блі́зкі да арыгіна́лу

3.

prep.

блі́зка, каля́, паблі́зу

near the river — каля́ рэ́чкі

4.

v.

набліжа́цца

to near the land — набліжа́цца да бе́рагу

- near at hand

near at hand

а) пад руко́ю

б) не за гара́мі

near the bone

а) ве́льмі патрабава́льны

б) ама́ль непрысто́йны

near to one’s heart

блі́зкі сэ́рцу, ве́льмі ва́ртасны

nearby

[,nɪrˈbaɪ]

1.

adj.

блі́зкі, сусе́дзкі

2.

adv.

паблі́зу, непадалёку