імаве́рна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
імаве́рна імаве́рней -

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ФОТАЯ́ДЗЕРНЫЯ РЭА́КЦЫІ, ядзерны фотаэфект,

пераўтварэнні атамных ядраў у выніку іх узаемадзеяння з гама-выпрамяненнем. Адбываюцца, калі энергія гама-квантаў перавышае энергію сувязі прадуктаў рэакцыі ў ядры (парогавыя рэакцыі).

Пры ўзаемадзеянні з ядром гама-квант рассейваецца (гл. Рассеянне мікрачасціц) або паглынаецца. Пры паглынанні гама-кванта дастаткова вялікай энергіі атамнае ядро вылучае 1 ці некалькі нуклонаў (найб. імаверна — нейтронаў) ці дзеліцца на асколкі (гл. Дзяленне ядраў). Даследуюць Ф.р. з дапамогай анігіляцыйнага (гл. Анігіляцыя) і тармазнога выпрамянення. Выкарыстоўваюць для даследаванняў структуры ядра, вывучэння элементнага саставу горных парод, сплаваў, сумесей і інш.

І.​С.​Сацункевіч.

т. 16, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭЛЕКТРО́ННА-ДЗІ́РАЧНАЯ ВА́ДКАСЦЬ,

кандэнсаваны стан нераўнаважнай электронна-дзірачнай плазмы ў крышт. паўправадніках. Утвараецца, калі канцэнтрацыя электронаў у зоне праводнасці і дзірак у валентнай зоне і/ці эксітонаў перавышае некаторае крытычнае значэнне.

Пры крытычнай канцэнтрацыі электронна-дзірачных пар адбываецца звадкаванне эксітоннага газу, у выніку чаго ўзнікаюць кроплі Э.-дз.в., якія суіснуюць з газам эксітонаў, электронаў і дзірак. Кроплі Э.-дз.в. ўяўляюць сабой «згусткі» ўведзенага ў крышталь узбуджэння. Энергія ўзбуджэння вылучаецца ў працэсе рэкамбінацыі электронаў і дзірак. Утварэнне Э.-дз.в. больш імаверна ў непрамазонным паўправадніку, энергія электронаў (дзірак) якога мае некалькі мінімумаў (максімумаў) пры розных значэннях квазіімпульсу.

Літ.:

Электронно-дырочные капли в полупроводниках. М., 1988.

М.​А.​Паклонскі.

т. 18, кн. 1, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рашке́пліваць ’расчэпліваць’ (Сл. ПЗБ). Імаверна, зыходнае *рас‑скепліваць ці нават *рас‑кепліваць, што да скепаць, гл. раске́п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перачэ́ркнуць ’пераскочыць’ (Сцяшк. Сл.). Мабыць. больш імаверна можна дапусціць генетычную сувязь з гукапераймальным імітатывам чэрні — пра хуткі рух, параўн. гродз. чэрхагіь ’чыркаць, запальваць запалкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мамойло ’маўчун’ (ганц., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. mėmė̃, mėmẽlė ’ціхі, маўклівы, малагаваркі чалавек’. Менш імаверна звязваць генетычна гэту лексему з укр. мама́й ’статуя, баба ў стэпе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекары́ца, пяке́рыца ’згага, пякотка’ (нараўл., Арх. ГУ; лельч., ЛА, 3), пакары́ца ’тс’ (ельск., ЛА, 3). Да пячы́ (гл.), суфікс ‑ар‑ з узмацняльным значэннем узнік, імаверна, пад уплывам лексем жарыць, скварыць, варыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раса́к ’конь рысак’ (лудз., Сл. ПЗБ). Варыянтнае да рыса́к ’тс’, параўн. рус. дыял. рыскливый ’прыткі, хуткі’. Вымаўленне з карнявым ‑а‑, імаверна, абумоўлена другаснай рэдкай вакалізацыяй рэдукаванага ў пераднаціскной пазіцыі *rъsak > *rasak. Гл. рысь 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расста́нне ’расставанне’ (ТСБМ), раста́не, у выразе нет раста́ня ’вельмі прыемна’ (брасл., Сл. ПЗБ) семантыка, імаверна, іншая, менавіта ’развітанне’, г. зн. нет раста́ня ’не хочацца развітвацца’; такім чынам, да ростань (гл.), параўн. і растанкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́нчык, рэдчык ’бінт, павязка’ (Мат. Гом.). Імаверна, вытворнае ад рана 1 (гл.), як ’тое, што прыкладаецца да раны’. Варыянт рэдчык (гл. рэдчык 1), звязаны, відавочна, з рэдкай структурай тканіны, што выкарыстоўваецца для перавязкі. Народная назва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)