Пя́ліць звычайна ў вылазах: пя́ліць во́чы (зе́нкі) (Юрч. Фраз. 2), пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (ТС), параўн. укр. дыял. пʼяли́ти ’нацягваць, расцягваць’, рус. пя́лить ’раздзіраць, разрываць; выстаўляць’, пялить глаза (бельмы, рот, рожу і пад.) ’напружваць; напружана глядзець, крычаць, дэманстраваць’, польск. дыял. piądlić ’распінаць скуру для прасушкі; прымушаць, прыціскаць’, чэш. дыял. padliť sa ’напружвацца, успінацца, выпінацца’, славац. piadliť sa ’лезці, узмоцнена імкнуцца’, славен. pẹ́liti ’напінаць, расцягваць (пра адзенне)’, харв. péliti ’навязваць, рэкамендаваць’. Прасл. *pędliti ’напінаць, напружваць’ < *pędło ’прылада для расцягвання скуры’ (гл. пя́ла), утворана ад *pęti ’цягнуць, напінаць’, гл. пяць (Бязлай, 3, 23; Махэк, 426; Шустар-Шэўц, 2, 1076: далучае сюды і ‑pjel, што выступае ў в.-луж., н.-луж. srokopjel ’птушка Lanius collurio’, што сумнеўна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́ля 1 ’проламка’ (петрык., Шатал.). Відаць, ідэнтычнае з пе́ль ’палонка’ (гл. пелька), аформленае паводле распаўсюджанай формы назоўнікаў ж. р.
Пя́ля 2 ’зенкі?’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн.: пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (тамсама), рус. пя́лить глаза́ ’тс’, гл. пяць ’напружваць’. Зыходная форма *пяль?
Пяля́ ’рэшткі паселішча, земляны вал’ (радун., Мястэчка, 1999, 4). Балтызм, параўн. літ. pylà ’вал, насып’, piliãkalnis ’гарадзішча’, pilis ’замак’, pỳlimas ’вал, насып’ (< pilti ’сыпаць, ліць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяліна́ ’палова’ (лудз., Сл. ПЗБ). Выводзяць з літ. pelaĩ ’тс’ з суфіксацыяй зборнасці (Грынавяцкене і інш., там жа). Магчыма, самастойнае ўтварэнне ад пялі́ць ’палоць’ (Сцяшк.), дзе выступае аснова *pel‑, параўн. рус. дыял. пела́, пелы́ ’палова, мякіна, шалупінне’, што прадстаўлена таксама ў *pelti, *pelvǫ, параўн. ст.-слав. плѣти, плѣвѫ і пад., гл. палоць, палова. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 15), для гэтых асноў характэрныя цесныя семантычныя адносіны: ’рваць пустазелле’ — ’палова, шалупінне, адкіды’, інакш Фасмер, 3, 227, 312, 317; ESJSt, 11, 657–658, з літ-рай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)