Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пусты́р, -ра́м. пусты́рь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пусты́р, ‑а, м.
Незабудаваны, запушчаны ўчастак; пустка. Праехалі Варшаву па прыгожых вуліцах і па пустырах, дзе ляжыць у ярусах цэгла, мінулі будынкі і, урэшце, выехалі ў чыстае поле.Пестрак.Аралі за Крыніцай пясчаны пустыр — голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Асвоіць новае месца, зрабіўшы яго ўтульным, прыгодным для жыцця, прыстасаваць пад жыллё. Патрэбна будзе — абжыве Ён [малодшы сын] новую планету!Смагаровіч.Трэба ж даць лад свайму дому, Абжыць неабжыты пустыр.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ужыва́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. ужываць — ужыць істанпаводлезнач.дзеясл. ужывацца 2; прымяненне, выкарыстоўванне. Пераноснае ўжыванне слова. □ Калісьці ў .. прадзеда [пана Магдановіча] ляжаў дзікі пустыр зямлі без усялякага ўжывання.Бядуля.
2. Ужытак (у 2 знач.). Знаходзіцца ва ўжыванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лабы́р1 ’лабок, высокае месца, узгорак’ (Бяльк., Касп., Нас.). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. -ыр (< zyr7 > ) ад лобі (гл.) паводле тыпу адпрыметнікавых экспрэсіўпых назоўнікаў. Параўн. пустыр (Сцяцко, Афікс. наз., 182; Слаўскі, SP, 11, 28).
Лабы́р2 ’лабатая карова’ (глыб., Сл. паўн.-зах.). Да лобі, лабаты (гл.).
Лабы́р3 ’кавалкі засохлай зямлі’ (Бяльк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад Л062 (гл.) ’пакрытая ледзяной карой зямля пасля дажджу, адлігі’ і суф. ‑ыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́стка
1. Зарослы, запушчаны ўчастак поля (БРС).
2. Пустое, неўрадлівае поле (Выс.Касп., Стол.), ялавіна (Слаўг.). Тое ж пу́стата (Рэч.), пустальга́ (Слаўг.), пу́сташ (Росл.Бяльк., Слаўг.). пусты́р (Слаўг., Стол.).
3. Незасеянае поле (Росл.Бяльк.).
□ ур. Пу́сткі (поле) каля в. Кароцічы Стол.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)