плё́хацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. плё́хаюся плё́хаемся
2-я ас. плё́хаешся плё́хаецеся
3-я ас. плё́хаецца плё́хаюцца
Прошлы час
м. плё́хаўся плё́халіся
ж. плё́халася
н. плё́халася
Загадны лад
2-я ас. плё́хайся плё́хайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час плё́хаючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плёхацца несов., см. плю́хацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плёхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да плёхнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плёхацца гл. плёскацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пераблёхацца ’перабоўтацца’ (Ян.). Да пера- (гл.) і блёхацца, якое ўварылася ў выніку кантамінацыі слоў боўтацца і плёхацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bathe

[beɪð]

1.

v.t.

1) купа́ць

2) прамыва́ць

to bathe the eyes — прамыва́ць во́чы

3) Figur. заліва́ць, напаўня́ць

bathed in sunlight — залі́ты со́нцам

2.

v.i.

1) купа́цца

2) пла́ваць, плёхацца, акуна́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Плёхаць ’плюхаць’ (ТСБМ, Клім., Растарг.), ’плёскаць’ (ТС), плёхацца ’плюхацца’ (Шат.; Растарг.; маст., пух., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), ’плёскацца’ (ТС), ’пялёскацца’ (люб., Жыв. НС), плёхнуць ’плюхнуць, выліць’ (Бяльк.), пліхну́ць ’плюхнуць, пырснуць’ (Касп.), плёхыньня, плёхкыньня ’плюханне’ (Юрч. СНЛ), плёхнуць ’плёснуць, плюхнуць’ (сміл., Стан.), плёшчыты ’шумець (пра ваду)’ (Сл. Брэс.), плёшчы́ты ’тс’ (пін., Нар. лекс.), плёхоті́ты ’тс’, ’бурчэць пры цячэнні’ (іван., ЛА, 5). Рус. плёхать, плеха́ть ’пырскаць, плёскаць’, плёхнулася, плехаться ’выплюхвацца’, н.-луж. plěšyś ’цячы, ліцца’, харв. plejati ’біць, удараць’. Да пле́скаць (гл.) з экспрэсіўнай зменай ск > х. Сюды ж плёха ’той, хто вымачыўся, плёскаючыся ў вадзе’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́скаць, плёскацца ’плюхацца, пялёскацца ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), сюды ж плёскатам ’цурчаць’ (Нар. Гом.), пліскытаць ’плявузгаць, гаварыць абы-што, балбатаць’ (стол., Сл. Брэс.; валож., Жыв. сл.; Юрч. СНЛ), плес катаць, паекатаць ’клекатаць (пра бусла)’ (хойн., слуц., ЛА, 1), пліскытстьпя, ^піскатня ’балбатня’ (Юрч. СНЛ), укр. плескати ’пырскаць, хлюпаць вадою’, ’балбатаць, выдумляць’, ’шлёпаць па гразі’; рус. плескать, плескать ’плюхацца’, польск. pleszczeć ’абліваць’, plaskać ’тс’, ’кляпаць’, pleskot, pleskotać ’плесці, несці лухту’; н.-луж. plaskać, plaskotaeплёхацца, паласкацца’, ’цурчаць’, в.-луж. pleskač ’тс’, pleskotać ’плюхацца; плёскацца; пырскаць’, чэш. pleskati, p/eśtiti ’пляскаць, ляпаць’, ’малоць языком’, славац. pliskať ’тс’, ’кідаць’, ’плюхаць, плёскацца’; славен. pleskati ’пляскаць, ляпаць’, ’пляскаць па вадзе’, серб.-харв. чак. pleskat4 шток. pljeskati ’ляскаць у далоні’, серб. пљескати ’пляскаць, ляпаць’, ’упасці, пляснуцца’, макед. плеска ’пляскаць (у далоні), ляпаць’, ’замешваць цеста’, балг. плѐскам ’плёхаць; плявузгнуць’, ст.-слав. пдесклти ’пляскаць у далоні’. Прасл. Apieškoti, інтэнсіў *plьsko/afi ’пляскаць’ — другая ступень чаргавання *ploskati > плёскаць, плёхаць (гл.). Роднаснае літ. pleškėti ’шчоўкаць, ляпаць’, лат. plekšet ’ляпаць; балбатаць; бурліць’, ’таўчы мяккую зямлю ці гліну’, plakset ’ляпаць’. Мяркуецца, што гэта гукаперайманне (Траўтман, 225; Фасмер, 3, 279). Куркіна (Этимология–1978, ЗІ) услед за Міклашычам (254) дапускае магчымасць аднясення прасл. Apieškoti да кораня *pol‑ у якасці другаснай вытворнай асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́скаць1 ’хлюпаць, плюхаць, плюхцець’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Нас., Шат.; сміл., Стан.), ’хлюпаць (па шыбах — аб дажджы)’ (Купала “Восень”), ’ударыць далоням’ (Нас.), плю́скыць ’пляскаць’ (Бяльк.); укр. плю́скати ’плёскаць’, польск. płuskać ’плёскаць, шумець’, ’плёскаць’, ’хлюпаць’, н.-луж. pluskaś, в.-луж. pluskać ’плёскаць’, ’журчаць’, чэш. plískati, pluskati — пра моцны дождж, снег, мокрую гразь, ’плёскацца’, славен. pljȗskati ’плёскаць, пырскаць, плёхацца’, серб.-харв. пљу̏скати ’плёскаць’, ’пырскаць’, ’хвастаць (аб дажджы)’, ’біць па твары’, балг. плюскам ’плёскаць, пляскаць’, ’жэрці, прагна есці’, ст.-слав. плюскъ, ’шум’. Прасл. *plʼuskati — пра праліўны дождж (Банькоўскі, 2, 612) — інтэнсіў на ‑sk‑ ад незахаванай першаснай формы, роднаснай літ. pliaũpti ’хвастаць’, ’хлябтаць’, ’ліцца цурком’, pliauškė́ti ’пляскаць’, ’плёскацца’ (Махэк₂, 460–461; Бязлай, 3, 59). Фасмер (3, 289), Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 85) адносяць лексему да гукапераймання, паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 169), з першаснага выклічніка плюсь ’плюх’, гл. таксама Копечны (Зб. Младэнаву, 385). Суадносяць яшчэ з лац. pluere ’ісці (пра дождж)’, pluvia ’дождж’, літ. pláuti ’паласкаць, мыць’, ст.-грэч. πλύνειν ’тс’, ст.-в.-ням. flewen < і.-е. *pleu̯‑sk‑ ’імжэць’. Сюды ж плюсь! — пра імгненны ўдар далонню, падзенне азадкам; ’імгненна пайсці (пра дождж), для перадачы гука пры пацалунку’ (Нас., Шат., ТСБМ, Некр.); плюсна́ць! — пра пляск шчупака ў вадзе (Шат.).

Плю́скаць2 ’гаварыць пустое’ (ельск., ЖНС). Балтызм. Параўн. літ. pliáuška ’пустамалот, балбатун’, pliaũkšti ’несці лухту’, ’вярзці бязглуздзіцу’, ’брыдкасловіць’ і рус. валаг. плю́сни́ть ’гаварыць брыдкія словы’. Відаць, гукапераймальнае, параўн. пляска́ць ’біць, хвастаць’ і ’гаварыць многа і абы-што’; гл. папярэдняе слова.

Плю́скаць3, плю́скыць ’лыпаць, моргаць (вачамі)’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Юрч., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Варл., Растарг., ТС, Нар. Гом.), плю́скыньня ’мірганне’ (Юрч. Вытв.), (зоры) плю́скаюць ’ззяюць, мігцяць’ (рас., ЛА, 2). Укр. плю́щити, плю́щитися ’заплюшчваць вочы’, рус. смал. плю́скать ’часта міргаць, выражаючы разгубленасць’, пск., смал., бранск. ’лыпаць, моргаць вачыма’. Арэальнае семантычнае ўтварэнне, гл. плю́скаць ’пляскаць’, плю́шчыць ’заплюшчваць’. Сюды ж: другаснае аддзеяслоўнае плюсь! ’раптоўна маргнуць’ (Нас.), плюсь!/міргунь! — пра аднаразовае мільганне (мсцісл., Нар. лекс.); а таксама плю́склы ’сплюшчаны, зморшчаны, плоскі’ (ТС), укр. дыял. плюскова́тий ’тс’, плюски́й ’плоскі’, плю́склий ’сплюшчаны, плоскі’, параўн. пляскаты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́ска1, плісі́ца, плісі́чка, плі́сачка, плі́саўка, плі́шка, плі́скаўка, плі́стаўка, сліска́ха ’птушка з доўгім хвастом, сітаўка, Motacilla alba L.’ (ТСБМ, Гарэц., Мік., Маш., Касп., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, Мат. Маг., Нас., ТС, Шат., Юрч. Вытв., Сцяшк. МГ; ЛА, 1); укр. пли́ска, бли́ска, рус. пли́ска, пли́сица, плисивка, пли́згавица: польск. pliszka, pliszczka, plistwa, pliskwa, pluszka, pluskwa, н.-луж. spliska, в.-луж. pliška, чэш., славац. pliska, blyska, bleska, blíska, bliskva, славен. plíska, plȋkavica, серб.-харв. пли̏ска, fliska, kliska, pliskuša. Прасл., відаць, *plisьka. Махэк₂ (460) мяркуе, што назва паходзіць з гукапераймання голасу птушкі pis‑pis; Скок (2, 684) бачыць тут вытворнае ад дзеяслова pliskatiплёхацца ў вадзе’, гэтаксама Праабражэнскі, 2, 75, Младэнаў, 430, Струтынскі, Nazwy, 91, Голуб-Копечны (278) звязваюць назву птушкі з сівым, шэрым колерам; Фасмер (3, 283) лічыць роднасным са ст.-слав. плишть ’шум’, чэш. plišť, н.-луж. plišć ’плач’. Бел. плі́ссаўка — гэта кантамінаваная назва з плі́ска і сітаўка (літарат. назва пліскі). Гэтаксама пліскаўка, плістаўка.

Плі́ска2 ’пырска’, ’сляза’ (жытк., мазыр., Мат. Гом.), плі́скі ’пырскі’ (Сцяшк. Сл.; ТС). Да плі́скаць, пле́скаць (гл.).

Плі́ска3 ’раска’ (бяроз., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем пле́сня і плі́ска2 (гл.).

Плі́ска4 ’драбіны ў возе’ (лун., Сл. Брэс., Шатал.). Да паплі́ска (гл.).

Плі́ска5 ’падшыўка (напр., у спадніцы)’ (мазыр., Шатал.). Да пліс2 (гл.).

Плі́ска6, плі́скі, пліскі́, пліскы́, плы́ска, плы́скы, плыскы́ ’грыб лісічка, Cantharella cibarius’ (беласт., кам., кобр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ; Бес.; кам., жабін., Сл. Брэс.), параўн. польск. дыял. pliska, pliszka ’тс’. З плі́ска ’птушка сітаўка’ > плі́саўка (гл.) — лісічкі названы паводле падабенства іх колеру з колерам жоўтых ці жоўтаспінных сітавак, параўн. літ. назвы лісічак: voveruškà — першаснае ’вавёрка’, gaidẽlis ’пеўнік’, чэш. kouřatko ’куранятка’. Этымалогія польскай назвы ў Тарнацкага — “od pliszki żółtej (Motacilla flava)” (Тарн., 58); гл. таксама Лабко (Бел.-польск. ізал., 70) пра сувязь з укр. дыял. плі́ска ’шапачка жолуда або арэха”, суадноснае з літ. pléiskanos ’лусачка скуры’; паводле Німчука (Давньорус., 246), аснова ўкраінскага слова звязана з (за)плішка < (за)плісчка ’невялікі драўляны клін’ ад (за)пліскити < (за)плісчити, гл. плішч, што малаверагодна. Махэк зыходзіць з першапачатковага *plucha ’луска’ (< і.-е. *plou‑sā, параўн. старажытнанардыйскае frosa ’скурка’), што ўрэшце дало б pljuska, параўн. палес. плюсы ’грыбы, падобныя на лісічкі’; яшчэ раней так Голуб-Копечны, якія ўзводзяць *plu‑cha да прасл. *pelva, з аблаўтам *pel‑u, што, на думку Гаўлавай (Etym. Brun., 1978, 23), найбольш праўдападобна, бо грыбы пакрыты лускавінкамі. Магчыма, але тады зыходная назва адносілася, хутчэй за ўсё, да іншых грыбоў, а не да лісічак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)