плю́с

‘тканіна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. плю́с
Р. плю́су
Д. плю́су
В. плю́с
Т. плю́сам
М. плю́се

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плюс, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які абазначае складанне і дадатную велічыню.

2. у знач. нязм. слова. З дабаўленнем.

Чатыры п. два будзе шэсць.

3. перан. Дадатны бок, перавага.

Узважыць усе плюсы і мінусы.

4. У знач. злучніка «ды¹» (у 2 знач.), звычайна ў спалучэнні з «яшчэ» (разм.).

Цяжка мне — вучыцца, п. яшчэ малое дзіця.

5. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: вышэй нуля.

На тэрмометры п. дванаццаць градусаў.

Плюс-мінус — з магчымым разыходжаннем у бок павелічэння ці памяншэння.

|| прым. плю́савы, -ая, -ае (да 3 і 5 знач.).

Плюсавая тэмпература (вышэй нуля).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плю́с

‘матэматычны знак; дадатны бок, перавага’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. плю́с плюсы́
Р. плю́са плюсо́ў
Д. плю́су плюса́м
В. плю́с плюсы́
Т. плю́сам плюса́мі
М. плю́се плюса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плюс I м., архит., перен. плюс

плюс II (род. плю́су) м., текст. плюс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плюс прям., перен. плюс, род. плю́са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плюс 1, ‑а, м.

1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які ставіцца паміж лічбамі для абазначэння складання. Два плюс два будзе чатыры. // Такі ж знак перад лічбай для вызначэння таго, што лічба гэтая дадатная, г. зн. большая, чым нуль. Тэмпература паветра плюс дзесяць градусаў.

2. Крыжык, які ставіцца пры школьнай ацэнцы і абазначае некаторае перавышэнне яе. Чатыры з плюсам.

3. у знач. нязм. Акрамя таго, з дабаўленнем. Дэвіз павінен быць такі: «Вучоба плюс праца!» «Звязда».

4. перан. Дадатны бок, перавага. — Калі ім [сялянам] ўдасца зямлі не даць [Пілацееву], гэта будзе велізарнейшым плюсам у палітычным расце сялянства. Галавач.

[Ад лац. plus — больш.]

плюс 2, ‑у, м.

Спец. Тое, што і кумач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плюс м

1. Plus n -, -, Plszeichen n -s, -;

адзі́н плюс два eins plus zwei;

2. (перавага) Vrteil m -s, -e, Plus n;

плюсы́ і мі́нусы Vr- und Nchteile

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

плюс

(лац. plus = больш)

1) знак складання або дадатнай велічыні ў выглядзе крыжыка;

2) перан. дадатны бок, перавага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Плюс1 ’матэматычны знак +’, ’дадатны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. плюсъплюс’ (1666 г.). Праз польск. мову з ням. ці франц. plus, якое ў XV ст. — з лац. plus ’больш’. Першапачаткова ужывалася як сімвал слова дадай! Пазней стала абазначаць дадатную (станоўчую) лічбу, г. зн. большую ад нуля (Булыка, Лекс. запазыч., 154; КЭСРЯ, 344; Банькоўскі, 2, 612; Васэрцыер, 174).

Плюс2 ’кумач, матэрыял чырвонага колеру’ (ТСБМ). З рус. дыял. плюс, плюсь ’плюш’ ’тс’, плю́совый ’ярка-чырвоны’, плюх ’баваўняная тканіна чырвонага колеру’. Відавочна, ідэнтычнае плюш (гл.). Параўн. таксама польск. plis, plisz, pliśnia ’плюш’, балг. плис ’баваўняная тканіна, падобная на аксаміт’, славен. pliš плюш’ і пад.

Плюс3, плюсы́ ’радоўкі, Tricholoma parlentosum’ (ТС; круп., рагач., Сл. ПЗБ), плюс, плю́ска ’радоўка штрыхаватая’ (узд., Нар. словатв.), плю́са ’грыб, падобны на сыраежку’ (Ян.), бяроз. плюсы́ ’грыбы’ (Вайтовіч, Вакалізм, 90), плюшоўка ’радоўка фіялетавая, Lepista nuda’, плюхі ’грыбы’ (Інстр. 2), плю́сы ’род грыбоў, якія зрасліся разам’ (Шпіл.). Рус. маск. плю́ха ’грыб шаруха, Lactaris flexuosus’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

plus3 [plʌs] prep. плюс;

Three plus five equals eight. Тры плюс пяць роўна васьмі;

The book has 250 pages, plus 28 pages of appendices. Кніга налічвае 250 старонак, плюс 28 старонак дадатку.

plus or minus плюсі́нус

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)