ня́нька

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ня́нька ня́нькі
Р. ня́нькі ня́нек
Д. ня́ньцы ня́нькам
В. ня́ньку ня́нек
Т. ня́нькай
ня́нькаю
ня́нькамі
М. ня́ньцы ня́ньках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ня́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. Жанчына, якая даглядае дзяцей у сям’і.

Пайсці ў нянькі.

Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (прыказка).

2. перан. Той, хто апякае каго-н., клапоціцца пра каго-н.

|| ласк. ня́ня, -і, мн. -і, нянь, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ня́ньчын, -а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ня́нька ж.

1. в разн. знач. ня́ня; ня́нька;

стара́я н. — ста́рая ня́ня (ня́нька);

2. перен. ня́нька;

што я, н. табе́? — что я, ня́нька тебе́?;

у сямі́ ~нек дзіця́ без но́сапосл. у семи́ ня́нек дитя́ без гла́зу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ня́нька ня́нька, -кі ж.;

у семи́ ня́нек дитя́ без гла́зу посл. у сямі́ ня́нек дзіця́ без во́ка (но́са).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ня́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

1. Жанчына, якая даглядае дзяцей у сям’і. Усе на працы. У парку адны нянькі з дзецьмі. Лынькоў. Старэйшыя дочкі.. служылі нянькамі ў крамнікаў. Бядуля.

2. перан. Той, хто апякае каго‑н., клапоціцца аб кім‑н. Радавым я матросам На эсмінцы служыў. Паліняў чуб цыганскі Ад солі марской. Боцман строгай быў нянькай На хвалі крутой. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ня́нька ж Kndermädchen n -s, -; Knderfrau f -, -en, Tgesmutter f -, -mütter

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нянька

Том: 21, старонка: 69.

img/21/21-069_0420_Нянька.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Ня́нька1нянька, што даглядае дзяцей’ (Нас., Яруш., Пятк., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ня́ньо ’бацька’, ня́ня, ня́ньканянька’, рус. ня́ня, ня́нька ’тс’, а таксама ’старэйшая сястра’, польск. niania, niańkaнянька’, nana, nanka ’тс’ і ’маці’, чэш. ňano, naňka ’бацька’, дыял. (мар.) nánaнянька’, славац. nano, ňaňa ’цётка’, в.-луж. nan ’бацька’, серб.-харв. на́на, не́на ’маці’, балг. не́ня ’сястра маці’, не́ни ’зварот малодшага да старэйшага’. Тыповае «дзіцячае» слова, узнікшае шляхам падваення складоў (мама, тата і пад.); «дыфузная» семантыка можа сведчыць пра самастойнае развіццё падобных слоў у асобных славянскіх мовах. Параўн. Фасмер, 3, 94; Махэк₂, 389; Шустар-Шэўц, 13, 987.

Ня́нька2 ’калыска’ (кобр., ДАБМ, камент. 813). Гл. ненька.

Ня́нька3 ’нанка, кітайка (від матэрыі)’ (Нас.). Відаць, запазычана з рус. на́нка ’тс’, што ў сваю чаргу з франц. nankin або ням. Nanking ад назвы горада ў Кітаі (Праабражэнскі, 592; Фасмер, 3, 41). Змякчэнне зычных цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ня́ня, -і, мн. -і, нянь, ж.

1. гл. нянька.

2. Санітарка ў бальніцы, медпункце (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхадны́, -а́я, -о́е.

Які з’яўляецца куды-н. на час для выканання абавязкаў, для лячэння, але не жыве, не знаходзіцца там пастаянна.

Прыхадная нянька.

Прыхадныя хворыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)