3. Рабіць лёгкія рухі галавой у знак прывітання, адабрэння, нязгоды і пад. Шнітава дырэктар чамусьці не перапыняў, а пры кожным яго слове ўхвальна ківаў галавою.Хадкевіч.Калі Сашу гаварылі, што з ім пойдзе Аляксей, той толькі моўчкі ківаў галавой у знак згоды.Новікаў.
4. Рухам галавы, пальца падзываць каго‑н. да сябе, падаваць якія‑н. знакі. Убачыць .. [Уладзіка] Трахім Сталяровых на прыгуменні, ківае каравым тоўстым пальцам і кліча.Крапіва.
5. Паказваць на каго‑, што‑н. рухам галавы. Шафёр круціць абаранак, думае аб здзіўляючай ўпартасці хлапца і, азірнуўшыся, ківае на яго забінтаваныя рукі.Ракітны.//перан.Разм. Намякаць на каго‑, што‑н. [Лабановіч] ведае, на што ківае пісар, але хоча парушыць упэўненасць, з якой гаворыць той аб «цёмнай» рабоце.Колас.//перан.Разм. Даводзіць, што вінаваты не сам, а хто‑н. іншы. — Мядзведзь і ёсць мядзведзь... І прозвішча ж яго такое! — На Мішку люд лясны ківае.Маеўскі.
•••
Нечага (няма чаго) на бога ківаць — не варта апраўдвацца, звальваць віну на другіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ківа́ць
1. (што) schütteln vt, rütteln vt;
2. (чым) schütteln vt; nícken vi;
ківа́ць галаво́ю mit dem Kopf nícken [wáckeln]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ківа́ць ’рухаць, пахістваць, падаваць знакі галавой, пальцамі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Грыг., Гарэц., Яруш., Сержп., Бяльк.). Укр.кивати, рус.кивать ’тс’, ст.-слав.покывати ’паківаць’, балг.кивам, славен.kívati ’ківаць’, польск.kiwać, чэш.kývati, славац.kývať, в.-луж.kiwać, н.-луж.kiwaś ’тс’. Прасл.*kyvati — ітэратыўная форма ад kъvati (ст.-слав.къвати). Суадносілася з лац.ceveo ’віляю’. У апошні час атрымала яшчэ адну індаеўрапейскую паралель: асец.gīwyn ’мучыцца, трэсціся’. Гл. Фасмер, 2, 228; Абаеў, 1, 520; ЕСУМ, 2, 428.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кіўну́цьгл.ківаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ухва́ла, -ы, ж.
Адабрэнне, станоўчая ацэнка.
Ківаць галавой у знак ухвалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кива́тьнесов.ківа́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць ківаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)