ківа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Рухаць з боку ў бок або зверху ўніз; хістаць.

К. слупок.

2. чым. Утвараць хістальныя рухі чым-н.

Сосны ківаюць верхавінамі.

К. нагой.

3. Лёгкім нахілам галавы выказваць знак прывітання, адабрэння і пад.

4. Рухам галавы, пальца падзываць каго-н. да сябе, падаваць якія-н. знакі.

Нечага (няма чаго) на бога ківаць (разм.) — не варта апраўдвацца, звальваць віну на іншых.

|| аднакр. кіўну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ківа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ківа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ківа́ю ківа́ем
2-я ас. ківа́еш ківа́еце
3-я ас. ківа́е ківа́юць
Прошлы час
м. ківа́ў ківа́лі
ж. ківа́ла
н. ківа́ла
Загадны лад
2-я ас. ківа́й ківа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ківа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ківа́ць несов.

1. кача́ть; пока́чиватъ; (головой — ещё) кива́ть;

2. (раскачивая) шата́ть;

к. на каго́е́будзь — (сва́ливать) кива́ть на кого́-л.;

к. па́льцам — кива́ть па́льцем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Рухаць з боку ў бок або зверху ўніз; пахістваць. Тут ветрык, як хлопчык, Ківае, трасе Бярозку крывую У дробнай расе. Бядуля.

2. чым. Утвараць хістальныя рухі чым‑н. Ківаць нагой. □ Толькі дрэвы ківаюць верхавінамі, .. вядуць сумную, нікому незразумелую гутарку. Шынклер.

3. Рабіць лёгкія рухі галавой у знак прывітання, адабрэння, нязгоды і пад. Шнітава дырэктар чамусьці не перапыняў, а пры кожным яго слове ўхвальна ківаў галавою. Хадкевіч. Калі Сашу гаварылі, што з ім пойдзе Аляксей, той толькі моўчкі ківаў галавой у знак згоды. Новікаў.

4. Рухам галавы, пальца падзываць каго‑н. да сябе, падаваць якія‑н. знакі. Убачыць .. [Уладзіка] Трахім Сталяровых на прыгуменні, ківае каравым тоўстым пальцам і кліча. Крапіва.

5. Паказваць на каго‑, што‑н. рухам галавы. Шафёр круціць абаранак, думае аб здзіўляючай ўпартасці хлапца і, азірнуўшыся, ківае на яго забінтаваныя рукі. Ракітны. // перан. Разм. Намякаць на каго‑, што‑н. [Лабановіч] ведае, на што ківае пісар, але хоча парушыць упэўненасць, з якой гаворыць той аб «цёмнай» рабоце. Колас. // перан. Разм. Даводзіць, што вінаваты не сам, а хто‑н. іншы. — Мядзведзь і ёсць мядзведзь... І прозвішча ж яго такое! — На Мішку люд лясны ківае. Маеўскі.

•••

Нечага (няма чаго) на бога ківаць — не варта апраўдвацца, звальваць віну на другіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ківа́ць ’рухаць, пахістваць, падаваць знакі галавой, пальцамі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Грыг., Гарэц., Яруш., Сержп., Бяльк.). Укр. кивати, рус. кивать ’тс’, ст.-слав. покывати ’паківаць’, балг. кивам, славен. kívatiківаць’, польск. kiwać, чэш. kývati, славац. kývať, в.-луж. kiwać, н.-луж. kiwaś ’тс’. Прасл. *kyvati — ітэратыўная форма ад kъvati (ст.-слав. къвати). Суадносілася з лац. ceveo ’віляю’. У апошні час атрымала яшчэ адну індаеўрапейскую паралель: асец. gīwyn ’мучыцца, трэсціся’. Гл. Фасмер, 2, 228; Абаеў, 1, 520; ЕСУМ, 2, 428.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіўну́ць гл. ківаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухва́ла, -ы, ж.

Адабрэнне, станоўчая ацэнка.

Ківаць галавой у знак ухвалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кива́ть несов. ківа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць ківаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ківа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ківаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)