кульба́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кульба́ка кульба́кі
Р. кульба́кі кульба́к
Д. кульба́цы кульба́кам
В. кульба́ку кульба́кі
Т. кульба́кай
кульба́каю
кульба́камі
М. кульба́цы кульба́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кульба́ка, ‑і, ДМ ‑бацы, ж.

Разм. Тое, што і кульба. Свату падзяка альбо кульбака. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́льба, -ы, мн. -ы, кульб і кульба́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -ба́к, ж. (разм.).

Палка з загнутым верхнім канцом для апоры пры хадзьбе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́льба и кульба́ка ж., разг. клюка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кульбака

Том: 16, старонка: 215.

img/16/16-215_1091_Кульбака.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Кульба́ка1 ’сядло’ (Нас., Гарэц.). Укр. кульбака, рус. кульбака ’тс’ (Бернекер, 1, 641). Лічыцца цюркізмам, але дакладная крыніца не знойдзена.

Кульба́ка2 ’кій з загнутай ручкай’ (Сл. паўн.-зах., Мал., Маш., ТС). Гл. кульбака1. Укр. кульбака, рус. кульбака. Эвентуальны цюркізм, але надзейнай крыніцы не вызначана (параўн. Бернекер, 641; Фасмер, 2, 412; Слаўскі, 3, 344–345).

Кульба́ка3 ’дэталь у ярме’ (Выг., Маш., ТС). Гл. кульбака1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клюка́ ку́льба, -бы ж., кульба́ка, -кі ж., крыву́ля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кукаба́ка1кульбака, кіёк у валовым ярме’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Да кульбака (гл.).

Кукаба́ка2 ’палка, якой навіваюць ніткі ў кроснах’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кукабака 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакульба́чыцца (пырыкульба́чытыся) ’перакуліцца’ (кобр., Жыв. сл.). Да пера- і кульба́ка1 (гл.). Першапачаткова абазначала ’выпасці з сядла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЗЯРЖА́ЎНЫ ЯЎРЭ́ЙСКІ ТЭА́ТР БССР.

Існаваў у 1926—49 у Мінску. Створаны з выпускнікоў Яўр. студыі ў Маскве (1922—26). Узначальвалі т-р М.Рафальскі (1926—37) і В.Галаўчынер (1938—46). Маст. аблічча т-ра вызначалі спектаклі, створаныя паводле твораў яўр. класікі: Шолам-Алейхема («Тэўе-малочнік»), А.​Гольдфадэна («Суламіф»), І.​Аксенфельда («Рэкрут»), М.​Мойхер-Сфорыма («Маленькі чалавечак»). Значнае месца ў рэпертуары займала замежная класічная драматургія — п’есы У.​Шэкспіра, Мальера, Лопэ дэ Вэгі, К.​Гальдоні, Б.​Шоу. Т-р імкнуўся папаўняць рэпертуар тагачаснымі нац. п’есамі: «Гірш Лекерт» А.​Кушнірова, «Бойтра» М.​Кульбака, «Сям’я Авадзіс» П.​Маркіша і інш. У 1930-я г. пастаўлены п’есы М.​Горкага («Фальшывая манета», упершыню на сав. сцэне), А.​Карнейчука, А.​Арбузава, М.​Пагодзіна. Тэатр героіка-рамантычнага кірунку. У яго пастаноўках — тэатральна яркіх, дынамічных, маляўнічых, насычаных музыкай, танцамі. нар. песнямі — яркая відовішчнасць спалучалася з псіхалагізмам. У Айч. вайну т-р працаваў у Новасібірску. З 1946 у Мінску. У рэпертуары п’есы, прысвечаныя вайне: «Паўстанне ў гета» Маркіша, «Помста» І.​Левіна, «Так і будзе» К.​Сіманава і спектаклі паводле твораў нац. класікі. Сярод акцёраў т-ра: засл. арт. БССР Ю.​Арончык, М.​Моін, М.​Сокал, А.​Трэпель. У канцы 1940-х г. т-р абвінавацілі ў фармалізме, касмапалітызме, нацыяналізме і ў 1949 расфарміравалі.

т. 6, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)