Пі́сьма: пішчыць, а лезе (Варл.). З ⁺пішчма пішча́ць < пішча́ць (гл.), як крычма крычэць, драг.прі́сьма просэ́тэ ’вельмі прасіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́йма ’беспарадак’ (Жд. 3). Да рой1 (гл.). Утворана ад дзеяслова раі́цца (гл.) пры дапамозе суф. ‑ма, як кры́чма, сі́дзьма і інш., які ўяўляе сабой канчатак Тв. скл. парнага ліку (Карскі 2-3, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабушма́чванне (пірібушма́чывыньня) ’пусты пераказ’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ⁺бушма́чыць — экспрэсіўнага ўтварэння з суф. ‑ма(к/ч), магчыма, першапачаткова ў выразе бушма бушаваць, як крычма крычаць, лежма ляжаць і пад., тады да бушава́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пёкма: у выразе пёкма пячы́ ’вельмі, моцна’ (Нас.), ’пячы, не перастаючы’ (Касп.). Да пячы́ (гл.). Суф. ‑ма (паводле паходжання — канчатак назоўнікаў Тв. скл. парнага л.), утвараючы прыслоўі, далучаўся да займеннікаў, імёнаў і асабліва прадуктыўна да дзеясловаў альбо імёнаў, утвораных ад дзеяслоўных асноў: крычма крычэць, лежма, лёжма, сідзьма і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крыча́ць
1. schréien*vi, vt;
2.:
крыча́ць накаго-н.j-nánschreien* [ánbrüllen];
3. (клікаць) nach j-m schréien*, j-n laut rúfen*;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Лёгма (ляжаць), ле́гма, лі́гма, логма, ле́жма ’лежачы’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Укр.легма, лігма, лежма, лежмом, лезьма (лежати), рус.лёгма лежать, польск. люблінск. legma leżeć, славен.lę̑goma. Да легчы, ляжаць < legti (Слаўскі, 4, 117). Суфікс ‑ъma т. скл. даволі часта ў бел. гаворках утварае падобныя прыслоўі з інфінітывам: крычма крычаць, бегма бегчы, драг.прісьма просэ́тэ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плажма́ ’плазам’ (Нас., Др.-Падб.), пла́жма ’тс’ (Гарэц.), мсцісл.пла́жмя ’тс’ (Юрч. Вытв.). З пла́зма (гл.). Не выключаецца уплыў рус.плашмя. Суф. ‑ма (= канчатак Тв. скл. парнага л.) утварае прыслоўі ад займеннікаў (кудэма, сюдэма), прыметнікаў (гольма‑голую ўзяў), назоўнікаў (дарма́) і дзеясловаў, звычайна ў пары з дзеясловам (крычма крычаць, сідзьма сядзець), гл. Карскі 2-3, 67.